Logo Polskiego Radia
Print

Помста мусульманам - на руку ісламістам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2017 13:17
Атака на мячэць у Лёндане зьяўляецца першай настолькі сур’ёзнай помстай мусульманам з боку карэнных жыхароў Эўропы.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Dziennik Gazeta Prawna
Помста мусульманам – гэта посьпех джыхадыстаў. Учорашняя атака на мячэць у Лёндане зьяўляецца першай настолькі сур’ёзнай помстай мусульманам з боку карэнных жыхароў Эўропы. Некалькі хвілін пасьля поўначы з нядзелі на панядзелак 48-гадовы мужчына ўехаў белым мікрабусам у групу людзей, якія выйшлі з мячэці. Адна асоба памерла. Паводле сьведак, кіроўцы крычаў, што хоча забіць усіх мусульман.
Праблема заключаецца ў тым, што агрэсія ў дачыненьні да мусульман дасканала ўпісваецца ў стратэгію Іслямскай дзяржавы. Яшчэ ў 2015 годзе на старонках інтэрнэт-часопіса «Dabiq» джыхадысты хваліліся, што ў выніку сваёй дзейнасьці зьнішчылі сфэру супрацы і паразуменьня мусульманаў з Захадам. Аўтар артыкулу на 10 старонак даказваў, што слугі прарока неўзабаве стануць перад выбарам – будуць вымушаныя выбраць бок «крыжакоў» ці каліфат. Калі антымусульманскія атакі на Захадзе ўзмоцняцца, то выбар першага варыянту стане цяжкім, а ў выніку – немагчымым. «Яны могуць альбо адрачыся ад веры, альбо выехаць у Ісламскую дзяржаву, уцякаючы ад перасьледу «крыжакоў» і іх урадаў».
У сваю чаргу «даведнік для маджахэдаў» з 2015 году пісаў так: «Калі на мусульман і мячэці пачнуцца атакі з боку нэанацыстаў, то абодва бакі будуць арганізоўваць акцыі помсты. Такім чынам распачнецца будучыня джыхаду ў Эўропе».

Dziennik Gazeta Prawna: Помста мусульманам – гэта посьпех джыхадыстаў. Учорашняя атака на мячэць у Лёндане зьяўляецца першай настолькі сур’ёзнай помстай мусульманам з боку карэнных жыхароў Эўропы. Некалькі хвілін пасьля поўначы з нядзелі на панядзелак 48-гадовы мужчына ўехаў белым мікрабусам у групу людзей, якія выйшлі з мячэці. Адна асоба памерла. Паводле сьведак, кіроўцы крычаў, што хоча забіць усіх мусульман.

Праблема заключаецца ў тым, што агрэсія ў дачыненьні да мусульман дасканала ўпісваецца ў стратэгію Іслямскай дзяржавы. Яшчэ ў 2015 годзе на старонках інтэрнэт-часопіса «Dabiq» джыхадысты хваліліся, што ў выніку сваёй дзейнасьці зьнішчылі сфэру супрацы і паразуменьня мусульманаў з Захадам. Аўтар артыкулу на 10 старонак даказваў, што слугі прарока неўзабаве стануць перад выбарам – будуць вымушаныя выбраць бок «крыжакоў» ці каліфат. Калі антымусульманскія атакі на Захадзе ўзмоцняцца, то выбар першага варыянту стане цяжкім, а ў выніку – немагчымым. «Яны могуць альбо адрачыся ад веры, альбо выехаць у Ісламскую дзяржаву, уцякаючы ад перасьледу «крыжакоў» і іх урадаў».

У сваю чаргу «даведнік для маджахэдаў» з 2015 году пісаў так: «Калі на мусульман і мячэці пачнуцца атакі з боку нэанацыстаў, то абодва бакі будуць арганізоўваць акцыі помсты. Такім чынам распачнецца будучыня джыхаду ў Эўропе».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт