Logo Polskiego Radia
Print

Брытанцы зразумелі, што не справяцца без іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.06.2017 14:56
Упершыню на сэзонны збор фруктаў не прыехала палова працаўнікоў з Усходняй Эўропы.
Photo: pixabay.com

Палякі выяжджаюць з Вялікабрытаніі. Брытанцы пачынаюць разумець, што для іх гэта дрэнна.

Год таму Майкл Гоў (Michael Gove), лідар кампаніі ў падтрымку брэксіта, шмат гаварыў пра спыненьне іміграцыі. Цяпер ён памяняў стаўленьне. «Пасьля выхаду з ЭЗ нам нельга адрэзаць эканоміку ад патрэбных ёй працаўнікоў», – зазначае Гоўв.

У чацьвер трывогу білі брытанскія садаводы. Упершыню на сэзонны збор фруктаў не прыехала палова працаўнікоў з Усходняй Эўропы. Таксама брытанскія шпіталі папярэджваюць, што на 90% зьменшылася колькасьць заявак на працу мэдсёстраў з Польшчы й іншых краін нашага рэгіёну.
«Польскіх працаўнікоў не стае ў будаўніцтве, прамысловасьці, паслугах», – кажа прафэсар эканамічных навук King’s College ў Лёндане Джонатан Портс (Jonathan Portes).

Паводле дадзеных Інстытуту міграцыі Оксфардзкага ўнівэрсытэту, большая колькасьць палякаў выяжджае з Вялікабрытаніі, чым прыяжджае.
Чаму Вялікабрытанія не прыцягвае палякаў так як раней?

Дасьледчыкі з Оксфарда называюць тры прычыны. Па-першае, упаў курс фунта, па-другое, пагроза для правоў імігрантаў пасьля брэксіта, і па-трэцяе -непрыхільная атмасфэра ў адносінах да іншаземцаў з боку брытанскага грамадзтва.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт