Logo Polskiego Radia
Print

Субсыдыі на будаўніцтва жыльля пачнуць выдзяляць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.07.2017 18:48
  • нерухомасьці.mp3
Падпісаны кіраўніком дзяржавы ўказ, скіраваны на людзей, якія патрабуюць паляпшэньня жыльлёвых умоваў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Субсыдыі на будаўніцтва жыльля пачнуць выдзяляць у Беларусі
Падпісаны кіраўніком дзяржавы ўказ, скіраваны на людзей, якія патрабуюць паляпшэньня жыльлёвых умоваў.
Сэнс ухваленай ініцыятывы заключаецца ў кампэнсаваньні часткі працэнтаў па жыльлёвых крэдытах, выданых любым з камэрцыйных банкаў. Да таго ж – шматдзетныя семʼі, а таксама дзеці-сіроты могуць разьлічваць на частковае пагашэньне асноўнай запазычанасьці па такіх займах. Па сутнасьці, дзяржава бярэ на сябе абавязак выплачваць розьніцу паміж камэрцыйнымі і ільготнымі крэдытамі. Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, новы мэханізм будзе дапаўняць ужо існуючую сыстэму ільготнага крэдытаваньня жыльлёвага будаўніцтва. Скарыстацца грамадзяне, якія прэтэндуюць на дапамогу, змогуць толькі адным з двух відаў падтрымкі. Падпісаны ўказ, тычыцца, між іншым, вайскоўцаў, а таксама вэтэранаў баявых дзеяньняў за межамі Беларусі. Аб’ём падтрымкі будзе залежыць, у тым ліку, ад колькасьці членаў сям’і, памераў памяшканьня і нарматыву кошту будаўніцтва. Зьмены ў заканадаўстве на просьбу нашай рэдакцыі пракамэнтаваў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Яраслаў Раманчук: Калі гаворка ідзе пра тое, каб субсыдыі былі адрасныя, каб існавалі вельмі жорсткія крытэрыі таго, хто іх можа атрымаць, гэта вельмі станоўча, таму што калі ёсьць катэгорыя, пад гэтую катэгорыю вельмі зручна могуць прыстасавацца чыноўнікі. Практыка апошніх прызначэньня жыльлёва-камунальных субсыдыяў за апошнія 15 год сьведчыць пра тое, што шмат людзей туды трапіла ня тых, каму трэба было дапамагаць (мнагадзетныя семʼі альбо маладыя таленавітыя вучоныя), а проста тыя людзі, якія маглі зрабіць даведкі, разьвесьціся. Так што сёньня, калі будуць выпрацаваныя гэтыя крытэрыі, калі можна будзе праверыць, ці можа той ці іншы чалавек атрымліваць субсыдыю, гэта станоўчая рэч. Больш празрыстасьці, больш зразумеласьці.
Паводле нашага суразмоўцы, сыстэму сацыяльнай падтрымкі ў Беларусі неабходна рэфармаваць. І перш за ўсё, варта адмовіцца ад так званай «карпаратыўнай камэрцыйнай дапамогі дзяржавы», калі сродкі накіроўваюцца, перш за ўсё, на патрэбы буйных прамысловых прадпрыемстваў. Працягвае Яраслаў Раманчук.
Яраслаў Раманчук: У 2008 годзе я распрацаваў праект закону аб адрасным грашовым сацыяльным забесьпячэньні людзей. Згодна з крытэрыямі, гэтую грашовую дапамогу можа атрымліваць на пэўны рахунак, што можна праверыць вельмі добра. Калі ж асноўнымі рэцыпіентамі беларускага бюджэту зьяўляюцца камэрцыйныя арганізацыі, якія павінны карміць нас сваімі падаткамі, гэта ўжо нездаровая сытуацыя. Калі, напрыклад, нам кажуць, што беларускія нафтаперапрацоўчых заводаў павінны атрымаць 1,8 мільярдаў даляраў субсыдыяваных крэдытаў і пазыкі ад дзяржавы, таму што ў іх грошай няма, становіцца не да канца зразумела, хто для каго працуе – мы для НПЗ альбо НПЗ для нас? Таму калі мы пераасэнсуем крытэрыі дапамогі, тады будзе парадак, будзе значна больш грошай на дапамогу канкрэтным людзям.
Вяртаючыся да тэмы будаўніцтва, варта зьвярнуць увагу на кошты, якія працягваюць зьніжацца. Па дадзеных назіральнікаў, жыльлё ў Менску патаньнела да мінімуму больш чым 10-гадовай даўніны. Аднак па дарагавізьне кватэр беларуская сталіца па-ранейшаму застаецца сярод лідэраў у СНД. Кажа аглядальнік парталу realt.by Арцём Сахарэвіч.
Арцём Сахарэвіч: Ва ўсім СНД высокія кошты на нерухомасьць (акрамя нас) толькі ў Расеі ды Казахстане. Ва ўсіх іншых краінах узровень коштаў заўсёды быў значна ніжэйшы. Чаму ў Расеі й Казахстане так істотна зьнізіліся кошты? Тут усё проста – іх рынкі прывязаныя да нацыянальнай валюты. То бок, расейцы лічаць усё ў рублях, казахі – у тэнге, а беларусы зьбіраюць даляры, у далярах выстаўляюць і кошты на кватэры. Таму ў нас рэакцыяй на крызыс было зьніжэньне коштаў. А ў Расеі ды Казахстане з 2014 году кошты зьнізіліся на 10-15 адсоткаў у рублях і тэнге. Але паколькі курс абваліўся ўдвая, атрымліваецца, што ў пераліку на даляры нерухомасьць патаньнела на 50-60 адсоткаў. І раней Менск быў танным, калі расейскі рубель быў моцным, але зараз Менск стаў вельмі дарагім.
Як адзначыў Арцём Сахарэвіч, летась на рынку часова склалася дзіўная сытуацыя, калі менскія кватэры каштавалі даражэй за пецярбурскія, чаго не было цягам апошніх 20-ці год – з часоў дэфолту ў Расеі.

Сэнс ухваленай ініцыятывы заключаецца ў кампэнсаваньні часткі працэнтаў па жыльлёвых крэдытах, выданых любым з камэрцыйных банкаў. Да таго ж – шматдзетныя семʼі, а таксама дзеці-сіроты могуць разьлічваць на частковае пагашэньне асноўнай запазычанасьці па такіх займах.

Па сутнасьці, дзяржава бярэ на сябе абавязак выплачваць розьніцу паміж камэрцыйнымі і ільготнымі крэдытамі. Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, новы мэханізм будзе дапаўняць ужо існуючую сыстэму ільготнага крэдытаваньня жыльлёвага будаўніцтва. Скарыстацца грамадзяне, якія прэтэндуюць на дапамогу, змогуць толькі адным з двух відаў падтрымкі.

Падпісаны ўказ, тычыцца, між іншым, вайскоўцаў, а таксама вэтэранаў баявых дзеяньняў за межамі Беларусі. Аб’ём падтрымкі будзе залежыць, у тым ліку, ад колькасьці членаў сям’і, памераў памяшканьня і нарматыву кошту будаўніцтва. Зьмены ў заканадаўстве на просьбу нашай рэдакцыі пракамэнтаваў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук: Калі гаворка ідзе пра тое, каб субсыдыі былі адрасныя, каб існавалі вельмі жорсткія крытэрыі таго, хто іх можа атрымаць, гэта вельмі станоўча, таму што калі ёсьць катэгорыя, пад гэтую катэгорыю вельмі зручна могуць прыстасавацца чыноўнікі. Практыка апошніх прызначэньня жыльлёва-камунальных субсыдыяў за апошнія 15 год сьведчыць пра тое, што шмат людзей туды трапіла ня тых, каму трэба было дапамагаць (мнагадзетныя семʼі альбо маладыя таленавітыя вучоныя), а проста тыя людзі, якія маглі зрабіць даведкі, разьвесьціся. Так што сёньня, калі будуць выпрацаваныя гэтыя крытэрыі, калі можна будзе праверыць, ці можа той ці іншы чалавек атрымліваць субсыдыю, гэта станоўчая рэч. Больш празрыстасьці, больш зразумеласьці.

Паводле нашага суразмоўцы, сыстэму сацыяльнай падтрымкі ў Беларусі неабходна рэфармаваць. І перш за ўсё, варта адмовіцца ад так званай «карпаратыўнай камэрцыйнай дапамогі дзяржавы», калі сродкі накіроўваюцца, перш за ўсё, на патрэбы буйных прамысловых прадпрыемстваў. Працягвае Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук: У 2008 годзе я распрацаваў праект закону аб адрасным грашовым сацыяльным забесьпячэньні людзей. Згодна з крытэрыямі, гэтую грашовую дапамогу можа атрымліваць на пэўны рахунак, што можна праверыць вельмі добра. Калі ж асноўнымі рэцыпіентамі беларускага бюджэту зьяўляюцца камэрцыйныя арганізацыі, якія павінны карміць нас сваімі падаткамі, гэта ўжо нездаровая сытуацыя. Калі, напрыклад, нам кажуць, што беларускія нафтаперапрацоўчых заводаў павінны атрымаць 1,8 мільярдаў даляраў субсыдыяваных крэдытаў і пазыкі ад дзяржавы, таму што ў іх грошай няма, становіцца не да канца зразумела, хто для каго працуе – мы для НПЗ альбо НПЗ для нас? Таму калі мы пераасэнсуем крытэрыі дапамогі, тады будзе парадак, будзе значна больш грошай на дапамогу канкрэтным людзям.

Вяртаючыся да тэмы будаўніцтва, варта зьвярнуць увагу на кошты, якія працягваюць зьніжацца. Па дадзеных назіральнікаў, жыльлё ў Менску патаньнела да мінімуму больш чым 10-гадовай даўніны. Аднак па дарагавізьне кватэр беларуская сталіца па-ранейшаму застаецца сярод лідэраў у СНД. Кажа аглядальнік парталу realt.by Арцём Сахарэвіч.

Арцём Сахарэвіч: Ва ўсім СНД высокія кошты на нерухомасьць (акрамя нас) толькі ў Расеі ды Казахстане. Ва ўсіх іншых краінах узровень коштаў заўсёды быў значна ніжэйшы. Чаму ў Расеі й Казахстане так істотна зьнізіліся кошты? Тут усё проста – іх рынкі прывязаныя да нацыянальнай валюты. То бок, расейцы лічаць усё ў рублях, казахі – у тэнге, а беларусы зьбіраюць даляры, у далярах выстаўляюць і кошты на кватэры. Таму ў нас рэакцыяй на крызыс было зьніжэньне коштаў. А ў Расеі ды Казахстане з 2014 году кошты зьнізіліся на 10-15 адсоткаў у рублях і тэнге. Але паколькі курс абваліўся ўдвая, атрымліваецца, што ў пераліку на даляры нерухомасьць патаньнела на 50-60 адсоткаў. І раней Менск быў танным, калі расейскі рубель быў моцным, але зараз Менск стаў вельмі дарагім.

Як адзначыў Арцём Сахарэвіч, летась на рынку часова склалася дзіўная сытуацыя, калі менскія кватэры каштавалі даражэй за пецярбурскія, чаго не было цягам апошніх 20-ці год – з часоў дэфолту ў Расеі.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт