Logo Polskiego Radia
Print

Польскія лекары дыскрымінуюць ЛГБТ-пацыентаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.07.2017 14:44
Неталерантнасьць з боку лекараў адчуў кожны чацьвёрты ЛГБТ-пацыент у Польшчы.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

Польскія лекары дыскрымінуюць ЛГБТ-пацыентаў
Неталерантнасьць з боку лекараў адчуў кожны чацьвёрты ЛГБТ-пацыент у Польшчы.
Геі, лесьбіянкі і транссэксуалы ў лекара не прызнаюцца да сваёй сэксуальнай арыентацыі або наогул пазьбягаюць лячэньня, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”. Паводле дакладу польскага амбудсмэна, падчас кантакту зь лекарамі неталерантнасьць адчуў кожны чацьвёрты ЛГБТ-пацыент у Польшчы (дадзеныя з 2014 году).
„Гінэколяг у дзяржаўнай клініцы з пачатку спытаў, ці я прымаю супрацьзачаткавыя таблеткі. Я сказала, яны мне не патрэбны, паколькі мая партнэрка – дзяўчына. Тады ён сказаў: „Калі ласка, вярніся, калі станеш нармальнай”, - скардзіцца ў размове з газэтай 29-гадовая Эва.
Прадстаўнікі асяродзьдзя ЛГБТ найчасьцей змагаюцца з дыскрымінацыяй, не прызнаючыся лекару ў сваёй арыентацыі.
„Пацыенты ЛГБТ у Польшчы маюць праблемы, каб знайсьці кампэтэнтнага, добразычлівага лекара”, - пацьвярджае старшыня Камітэта па біяэтыцы Польскай акадэміі навук прафэсар Зьбігнеў Шаварскі (Zbigniew Szawarski).
У сваю чаргу дыскрымінаваныя асобы рэдка кажуць пра парушэньні іх правоў публічна. Яны проста ня вераць, што гэта прывядзе да нейкай станоўчай зьмены.
Між іншым таму Кампанія супраць гамафобіі з красавіка бягучага году вядзе накіраваную для пацыентаў-прадстаўнікоў асяродзьдзя ЛГБТ кампанію „Ведай свае правы”, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Геі, лесьбіянкі і транссэксуалы ў лекара не прызнаюцца да сваёй сэксуальнай арыентацыі або наогул пазьбягаюць лячэньня, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”. Паводле дакладу польскага амбудсмэна, падчас кантакту зь лекарамі неталерантнасьць адчуў кожны чацьвёрты ЛГБТ-пацыент у Польшчы (дадзеныя з 2014 году).

„Гінэколяг у дзяржаўнай клініцы спачатку спытаў, ці я прымаю супрацьзачаткавыя таблеткі. Я сказала, што яны мне не патрэбны, паколькі мая партнэрка – дзяўчына. Тады ён сказаў: „Калі ласка, прыйдзі, калі станеш нармальнай”, - скардзіцца ў размове з газэтай 29-гадовая Эва.

Прадстаўнікі асяродзьдзя ЛГБТ найчасьцей змагаюцца з дыскрымінацыяй, не прызнаючыся лекару ў сваёй арыентацыі.

„Пацыенты ЛГБТ у Польшчы маюць праблемы, каб знайсьці кампэтэнтнага, добразычлівага лекара”, - пацьвярджае старшыня Камітэта па біяэтыцы Польскай акадэміі навук прафэсар Зьбігнеў Шаварскі (Zbigniew Szawarski).

У сваю чаргу дыскрымінаваныя асобы рэдка кажуць пра парушэньні іх правоў публічна. Яны проста ня вераць, што гэта прывядзе да нейкай станоўчай зьмены.
Між іншым таму Кампанія супраць гамафобіі з красавіка бягучага году вядзе накіраваную для пацыентаў-прадстаўнікоў асяродзьдзя ЛГБТ кампанію „Ведай свае правы”, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт