Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы не раззброяць дэмаграфічную бомбу ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 11.07.2017 19:18
Пад такім загалоўкам Dziennik Gazeta Prawna апублікаваў матэрыял, прысьвечаны праблеме скарачэньня насельніцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Украінцы не раззброяць дэмаграфічную бомбу над Віслай». Пад такім загалоўкам на старонках сьвежага нумару выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» выйшаў матэрыял, прысьвечаны праблеме скарачэньня насельніцтва Польшчы. Паводле прагнозаў ААН, да сярэдзіны гэтага стагодзьдзя папуляцыя краіны зьменшыцца больш чым на 15 адсоткаў – да 32,4 мільёнаў чалавек, а да 2100 году яна ўвогуле можа скараціцца амаль на палову – да 21 мільёна жыхароў.
Сярод іншых краінаў Эўропы, якім пагражае небясьпечная тэндэнцыя, экспэрты называюць Баўгарыю, Летуву, Латвію, Малдову, Румынію, Сэрбію, а таксама Ўкраіну. Між тым, польскія спэцыялісты нагадваюць пра яшчэ адну важную праблему – імклівае старэньне насельніцтва. Цягам бліжэйшых 50 гадоў паказчык дэмаграфічнай нагрузкі (гэта суадносіны паміж колькасьцю людзей, старэйшых за 64 гады і лічбай тых, каму ад 15 да 64) павялічыцца зь цяперашніх 22 адсоткаў амаль утрая.
І спадзявацца ў такой сытуацыі на імігрантаў з усходу ня варта – кажуць назіральнікі. У мінулым годзе ўладкавацца на працу ў Польшчы пажадалі рэкордныя 1,2 мільёны ўкраінцаў, а па выніках 2017 іх колькасьць, хутчэй за ўсё, будзе яшчэ большай. Аднак, як адзначае прафэсар эканамічных навук Ёана Тыровіч з Варшаўскага Ўнівэрсытэту, кампэнсаваць дэфіцыт папуляцыі за кошт працаўнікоў з Украіны ў Польшчы наўрад ці атрымаецца, паколькі насельніцтва суседняй краіны скарачаецца ды старэе яшчэ больш хуткімі тэмпамі.
Ва ўмовах скарачэньня насельніцтва навукоўцы раяць уладам сканцэнтравацца на павелічэньні прадуктыўнасьці працы, бо толькі так можна забясьпечыць нармальны ўзровень дабрабыту людзей.

Пад такім загалоўкам на старонках сьвежага нумару выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» выйшаў матэрыял, прысьвечаны праблеме скарачэньня насельніцтва Польшчы. Паводле прагнозаў ААН, да сярэдзіны гэтага стагодзьдзя папуляцыя краіны зьменшыцца больш чым на 15 адсоткаў – да 32,4 мільёнаў чалавек, а да 2100 году яна ўвогуле можа скараціцца амаль на палову – да 21 мільёна жыхароў.
Сярод іншых краінаў Эўропы, якім пагражае небясьпечная тэндэнцыя, экспэрты называюць Баўгарыю, Летуву, Латвію, Малдову, Румынію, Сэрбію, а таксама Ўкраіну.

Між тым, польскія спэцыялісты нагадваюць пра яшчэ адну важную праблему – імклівае старэньне насельніцтва. Цягам бліжэйшых 50 гадоў паказчык дэмаграфічнай нагрузкі (гэта суадносіны паміж колькасьцю людзей, старэйшых за 64 гады і лічбай тых, каму ад 15 да 64) павялічыцца зь цяперашніх 22 адсоткаў амаль утрая.

І спадзявацца ў такой сытуацыі на імігрантаў з усходу ня варта – кажуць назіральнікі. У мінулым годзе ўладкавацца на працу ў Польшчы пажадалі рэкордныя 1,2 мільёны ўкраінцаў, а па выніках 2017 іх колькасьць, хутчэй за ўсё, будзе яшчэ большай. Аднак, як адзначае прафэсар эканамічных навук Ёана Тыровіч з Варшаўскага Ўнівэрсытэту, кампэнсаваць дэфіцыт папуляцыі за кошт працаўнікоў з Украіны ў Польшчы наўрад ці атрымаецца, паколькі насельніцтва суседняй краіны скарачаецца ды старэе яшчэ больш хуткімі тэмпамі.

Ва ўмовах скарачэньня насельніцтва навукоўцы раяць уладам сканцэнтравацца на павелічэньні прадуктыўнасьці працы, бо толькі так можна забясьпечыць нармальны ўзровень дабрабыту людзей.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт