Logo Polskiego Radia
Print

Замежных назіральнікаў паабяцалі запрасіць на "Захад-2017"

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.07.2017 18:45
  • Захад-2017.mp3
Пра тое, што прадстаўнікі іншых дзяржаў змогуць сачыць за ходам сумесных беларуска-расейскіх манэўраў паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Запрасіць замежных назіральнікаў на вучэньні «Захад-2017» паабяцаў афіцыйны Менск. Пра тое, што прадстаўнікі іншых дзяржаў змогуць сачыць за ходам сумесных беларуска-расейскіх манэўраў, у чацьвер падчас брыфінгу паведаміў прэс-сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык.
Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў, словы якога прыводзіць БелТА, Менск не мае абавязку запрашаць замежных экспэртаў, паколькі ў вучэньні будуць удзельнічаць менш за 13-ць тысячаў вайскоўцаў. Менавіта такая лічба ўстаноўленая Венскім дакумэнтам 2011-га году, які падпісалі краіны АБСЭ, у тым ліку – Беларусь. Рашэньне паклікаць назіральнікаў МЗС называе жэстам добрай волі. Як адзначыў Дзьмітры Мірончык, запрашэньні на манэўры атрымаюць прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, сярод якіх – ААН, АБСЭ, НАТО, СНД, АДКБ, а таксама Чырвоны Крыж. Акрамя таго, на вучэньнях чакаюць ваенных назіральнікаў з Польшчы, Летувы, Латвіі, Украіны, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі ды вайсковых аташэ, што акрэдытаваныя пры замежных пасольствах у Беларусі. Прадстаўнік ведамства дадаў, што запрашэньні павінны быць адпраўленыя па лініі Мінабароны ўжо цягам чацьвярга. Заяву МЗС на просьбу нашай рэдакцыі пракамэнтаваў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
MANEWRY1
Напярэдадні, на мой погляд, было больш сэнсацыйная і, я б сказаў, дзіўная заява наконт вучэньняў ад самого Лукашэнкі. Ён запрасіў амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія прымалі ўдзел у сэсіі ПА АБСЭ. Але я хацеў бы адзначыць, што гэтую інфармацыю я бачыў толькі ў афіцыйных беларускіх мэдыях, што рэтрансьляваліся яшчэ і астатнімі. Так што нечаканасьцяў я тут ня бачу. І хоць МЗС сказала, што мы мелі права не запрашаць, відавочна, што пад эўраатлянтычным ціскам яны былі вымушаныя ўнесьці нейкую яснасьць. Я маю на ўвазе сытуацыю з назіральнікамі.
Міністэрства замежных справаў чарговы раз запэўніла, што сёлетнія вучэньні, як і папярэднія, будуць мець абарончы характар, а асноўная задача ўдзельнікаў – узмацненьне ваеннай бясьпекі ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта ж, паводле МЗС, ішла мова напярэдадні ў Вене – падчас брыфінгу з удзелам намесьніка начальніка Генэральнага штабу Беларусі ды прадстаўнікоў АБСЭ. Але, як заўважыў Раман Якаўлеўскі, дакладны зьмест гэтага спатканьня не агалошваецца.
Узьнікае яшчэ адно пытаньне. Раней пастаянна даводзілася чуць, што ўсе пытаньні пытаньні наконт запрашэньня назіральнікаў Захад, а менавіта НАТО адрасавалі Маскве. Маўляў, Расея не запрасіла. Але ж мы ведаем, што вучэньні адбудуцца на тэрыторыі сувэрэннай Беларусі. Я б параіў крыху пачакаць ды пабачыць, якой будзе рэакцыя Масквы на гэты конт. Пакуль што мы ня ведаем. Ёсьць і такое меркаваньне, што Лукашэнка нібыта зацікаўлены ў тым, каб назіральнікаў было як мага больш, бо ў гэтых назіральніках бачыць псыхалягічную палёгку. То бок, чым больш назіральнікаў будзе, тым меншая верагоднасьць таго, што расейскія войскі тут застануцца.
Параўноўваючы натаўскія манэўры з сумеснымі беларуска-расейскімі, наш суразмоўца зьвярнуў увагу – паўночна-атлянтычны альянс праводзіць свае вучэньні больш празрыста. Што тычыцца «Захаду-2017», то тут пакуль застаецца шмат пытаньняў, лічыць Раман Якаўлеўскі.
Дагэтуль невядомы сцэнар гэтых вучэньняў. І кажуць, што гэта звычайныя вучэньні, якія неаднаразова праводзіліся то на расейскай глебе, то на беларускай. Але асаблівасьць у тым, што гэта першыя такія маштабныя вучэньні пасьля крымскага бліцкрыгу і пачатку вайны на ўсходзе Ўкраіны. І калі нас запэўніваюць, што гэта звычайныя вучэньні, мабыць, яны і лічацца звычайнымі, але праходзіць яны будуць у незвычайнай атмасфэры, дзе амаль няма даверу да Расеі.
Вучэньні «Захад-2017» будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі з 14 па 20 верасьня. Як паведамлялі раней у Міністэрстве абароны, з расейскага боку ўдзел у манэўрах возьмуць 3 тысячы вайскоўцаў.

Пра тое, што прадстаўнікі іншых дзяржаў змогуць сачыць за ходам сумесных беларуска-расейскіх манэўраў, у чацьвер падчас брыфінгу паведаміў прэс-сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык. Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў, словы якога прыводзіць БелТА, Менск не мае абавязку запрашаць замежных экспэртаў, паколькі ў вучэньні будуць удзельнічаць менш за 13-ць тысячаў вайскоўцаў. Менавіта такая лічба ўстаноўленая Венскім дакумэнтам 2011 году, які падпісалі краіны АБСЭ, у тым ліку – Беларусь.

Рашэньне паклікаць назіральнікаў МЗС называе жэстам добрай волі. Як адзначыў Дзьмітры Мірончык, запрашэньні на манэўры атрымаюць прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, сярод якіх – ААН, АБСЭ, НАТО, СНД, АДКБ, а таксама Чырвоны Крыж. Акрамя таго, на вучэньнях чакаюць ваенных назіральнікаў з Польшчы, Летувы, Латвіі, Украіны, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі ды вайсковых аташэ, што акрэдытаваныя пры замежных пасольствах у Беларусі. Прадстаўнік ведамства дадаў, што запрашэньні павінны быць адпраўленыя па лініі Мінабароны ўжо цягам чацьвярга. Заяву МЗС на просьбу нашай рэдакцыі пракамэнтаваў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Раман Якаўлеўскі: Напярэдадні, на мой погляд, было больш сэнсацыйная і, я б сказаў, дзіўная заява наконт вучэньняў ад самого Лукашэнкі. Ён запрасіў амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія прымалі ўдзел у сэсіі ПА АБСЭ. Але я хацеў бы адзначыць, што гэтую інфармацыю я бачыў толькі ў афіцыйных беларускіх мэдыях, што рэтрансьляваліся яшчэ і астатнімі. Так што нечаканасьцяў я тут ня бачу. І хоць МЗС сказала, што мы мелі права не запрашаць, відавочна, што пад эўраатлянтычным ціскам яны былі вымушаныя ўнесьці нейкую яснасьць. Я маю на ўвазе сытуацыю з назіральнікамі.

Міністэрства замежных справаў чарговы раз запэўніла, што сёлетнія вучэньні, як і папярэднія, будуць мець абарончы характар, а асноўная задача ўдзельнікаў – узмацненьне ваеннай бясьпекі ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта ж, паводле МЗС, ішла мова напярэдадні ў Вене – падчас брыфінгу з удзелам намесьніка начальніка Генэральнага штабу Беларусі ды прадстаўнікоў АБСЭ. Але, як заўважыў Раман Якаўлеўскі, дакладны зьмест гэтага спатканьня не агалошваецца.

Раман Якаўлеўскі: Узьнікае яшчэ адно пытаньне. Раней пастаянна даводзілася чуць, што ўсе пытаньні пытаньні наконт запрашэньня назіральнікаў Захад, а менавіта НАТО адрасавалі Маскве. Маўляў, Расея не запрасіла. Але ж мы ведаем, што вучэньні адбудуцца на тэрыторыі сувэрэннай Беларусі. Я б параіў крыху пачакаць ды пабачыць, якой будзе рэакцыя Масквы на гэты конт. Пакуль што мы ня ведаем. Ёсьць і такое меркаваньне, што Лукашэнка нібыта зацікаўлены ў тым, каб назіральнікаў было як мага больш, бо ў гэтых назіральніках бачыць псыхалягічную палёгку. То бок, чым больш назіральнікаў будзе, тым меншая верагоднасьць таго, што расейскія войскі тут застануцца.

Параўноўваючы натаўскія манэўры з сумеснымі беларуска-расейскімі, наш суразмоўца зьвярнуў увагу – паўночна-атлянтычны альянс праводзіць свае вучэньні больш празрыста. Што тычыцца «Захаду-2017», то тут пакуль застаецца шмат пытаньняў, лічыць Раман Якаўлеўскі.

Раман Якаўлеўскі: Дагэтуль невядомы сцэнар гэтых вучэньняў. І кажуць, што гэта звычайныя вучэньні, якія неаднаразова праводзіліся то на расейскай глебе, то на беларускай. Але асаблівасьць у тым, што гэта першыя такія маштабныя вучэньні пасьля крымскага бліцкрыгу і пачатку вайны на ўсходзе Ўкраіны. І калі нас запэўніваюць, што гэта звычайныя вучэньні, мабыць, яны і лічацца звычайнымі, але праходзіць яны будуць у незвычайнай атмасфэры, дзе амаль няма даверу да Расеі.

Вучэньні «Захад-2017» будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі з 14 па 20 верасьня. Як паведамлялі раней у Міністэрстве абароны, з расейскага боку ўдзел у манэўрах возьмуць 3 тысячы вайскоўцаў.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт