Logo Polskiego Radia
Print

«Захад зноў загнівае»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.07.2017 15:10
Паводле ідэолягаў партыі «Права й справядлівасьць», сёньняшні Захад зьяўляецца «буржуазным, бязбожным, духоўна ўбогім і наіўным».
Komisja Europejska/materiały prasowe

Польскі ўрад, сфармаваны партыяй «Права й справядлівасьць», як і ўсе іншыя ўрады Польшчы пасьля 1989 году, будуе сваю палітыку, беручы за галоўны арыенцір Захад. Аднак, калі раней Захад быў узорам для перайманьня, то цяпер ён стаў ворагам – піша часопіс Polityka.

Паводле ідэолягаў партыі «Права й справядлівасьць», сёньняшні Захад зьяўляецца «буржуазным, бязбожным, духоўна ўбогім і наіўным, бо ня бачыць расейскай пагрозы й разам з Пуціным пракладае газаправод «Nord Stream 2».

Гэты Захад «развальваецца на вачах», бо з-за ідэалёгіі мульцікултуралізму й паліткарэктнасьці прымае ўцекачоў, якія разбураць яго знутры. Сёньняшні Захад «адабрае аборты й эўтаназію, ператварае храмы ў клюбы й крамы, адвяргае Бога, захапляецца толькі грашыма й стварае сабе новых ідалаў – гендэрную ідэалёгію, гомасэксуалізм і вычварэньні». «Ненармальнасьць стала нормай, а апанэнтаў усяго гэтага Захад прыгнятае »,– такім чынам, на думку часопіса Polityka, цяперашнія ўлады Польшчы бачаць Заходнюю Эўропу.

Чаму настолькі катэгарычна зьмяніліся адносіны кіраўніцтва краіны й вялікай часткі польскага грамадзтва да заходніх ідэяў? Таму, што ў Польшчы была зьнішчаная гуманітарная адукацыя, і адказнасьць за гэта нясуць усе ранейшыя ўрады Польшчы. Людзі развучыліся ўдзельнічаць у культуры, – лічыць Павал Патарочын, шматгадовы кіраўнік Інстытута Адама Міцкевіча.

Пасьля 1989 году польская школа зьняла з сябе абавязак выхаваньня дзяцей – яе месца занялі ўрокі рэлігіі, якія праводзіць Каталіцкі касьцёл. А лібэральная дэмакратыя Захаду не супадае з каштоўнасьцямі касьцёлу й кансэрватыўнай Польшчы, якая наіўнасьцю лічыць талерантнасьць для ўсялякага віду меншасьцяў. Недасканалая адукацыя спараджае няведаньне й страх, а спалоханымі людзьмі людзьмі лёгка кіраваць», – адзначае Патарочын.

Polityka/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт