Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан больш ня цэніць мастацтва дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 20.07.2017 17:48
У перамовах аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу пакуль ня бачна значнага прагрэсу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Лёндан больш ня цэніць мастацтва дыпляматыі. Газэта Rzeczpospolita сёньня разважае на тэму брэксіту. Як сьцьвярджае выданьне, у перамовах аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу пакуль ня бачна значнага прагрэсу.

Для Злучанага Каралеўства зараз вельмі важна вырашыць, як краіна будзе жыць пасьля разводу з Бруселем. У тым ліку, экспэртаў цікавіць эканамічны лёс Выспаў. Па словах назіральнікаў, калі Лёндан не выпрацуе празрыстую стратэгію, многія кампаніі ў хуткім часе пачнуць пераносіць свой бізнэс за межы Туманнага Альбіёну. А такі плян немагчымы без канкрэтнай праграмы самога брэксіту.

Першапачаткова вызначыцца з асноўнымі момантамі бакі зьбіраліся да кастрычніка гэтага году. Але практыка паказвае, што на гэта спатрэбіцца значна больш часу. Да таго ж, на думку былога брытанскага дыплямата Стывена Балака, міністры зь Лёндану не ўспрымаюць сурʼёзна сваіх калегаў з матэрыковай Эўропы.

Гледзячы на настрой, які пануе ў брытанскім урадзе, зь перамоваў па справе брэксіту ўжо выйшлі некаторыя аўтарытэтныя дыпляматы. У тым ліку – цяпер ужо былы прадстаўнік краіны ў Эўразьвязе Айван Роджэрс. Ён заявіў, што, выходзячы з аб’яднаньня, у Каралеўства не атрымаецца захаваць за сабой бонусы, якімі яно карысталася раней. Па прагнозах палітыка, самі перамовы могуць трываць нават 10 гадоў, што супярэчыць афіцыйнай лініі брытанскага ўраду.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт