Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць малагадовых ахвяр інтэрнэту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2017 14:54
Асабліва небясьпечная даступнасьць у інтэрнэце інфармацыі, якая прапагандуе самакалецтва.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Часопіс Polityka зьвяртае ўвагу на рост колькасьці малагадовых ахвяр інтэрнэту. Гэта асобы, якімі маніпулююць, якія нават гатовыя зьдзейсьніць самагубства. Моладзь вельмі часта сустракае ў інтэрнэце асоб, якія хочуць размаўляць пра самазабойчыя думкі і маюць такія пляны. Моладзь давярае ананімным асобам з сеціва, лічаць іх сваімі сябрамі, паколькі менавіта ў інтэрнэце шукае сяброўства.
Спэцыялісты асаблівую ўвагу зьвяртаюць на даступнасьць у інтэрнэце інфармацыі, якая прапагандуе вельмі жорсткія дыеты і самакалецтва. Іх крыніцамі зьяўляюцца блёгі, якія захапляюцца самакалецтвам, таксама дзёньнікі з пэрыяду шпітальнага лячэньня. Хопіць упісаць адпаведную фразу ў пашукавік, як паявяцца мэтады, прылады, спосабы ачышчэньня ран і парады, як хаваць шрамы. У сеціве лёгка можна знайсьці групы, якія плянуюць групавыя самазабойствы.
Дзеці знаходзяцца значна бліжэй да такога зьместу, чым іх бацькі. Пакаленьне бацькоў у сеціве зьяўляецца імігрантамі. А іх дзеці сталымі жыхарамі. Бацькі кажуць: сеціва і жыцьцё. Для дзяцей гэта адзін сьвет, а тое, што адбываецца ў рэчаіснасьці, мае ўплыў на тое, што адбываецца ў інтэрнэце і наадварот.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт