Logo Polskiego Radia
Print

Стартавала краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2017 15:02
  • Лета з «Амэрыканкай.mp3
Літаратурная сэрыя «Амэрыканка» аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменьнікаў Паўночнай Амэрыкі пра свабоду і чалавечую годнасьць.
phota:ulej.by

Літаратурная сэрыя «Амэрыканка» аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменьнікаў Паўночнай Амэрыкі пра свабоду і чалавечую годнасьць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі свае ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.
Краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай» аб’яднала ў сваю чаргу супольнасьць перакладчыкаў англамоўнай літаратуры, незалежных выдаўцоў, грамадзкія ініцыятывы дзеля выданьня першых чатырох кніг сэрыі.
Пра ідэю кампаніі і кнігі, якія першымі будуць выдавацца ў сэрыі, распавядае пісьменьніца і перакладчыка Марыя Мартысевіч.
Выданьне кніг у сэрыі «Амэрыканка» можна падтрымаць на сайце ulej.by

Літаратурная сэрыя «Амэрыканка» аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменьнікаў Паўночнай Амэрыкі, прысьвечаныя тэме свабоды й чалавечай годнасьці. Перакладчыкі бясплатна пераклалі свае ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.

Краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай» аб’яднала супольнасьць перакладчыкаў англамоўнай літаратуры, незалежных выдаўцоў, грамадзкія ініцыятывы. Іх мэта - выдаць першыя чатыры кнігі сэрыі.

Пра ідэю кампаніі й кнігі, якія першымі будуць выдавацца ў сэрыі, распавядае пісьменьніца і перакладчыца Марыя Мартысевіч.

Выданьне кніг у сэрыі «Амэрыканка» можна падтрымаць на сайце ulej.by

Яраслаў Іванюк

Размова ў далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт