Logo Polskiego Radia
Print

Забойца Кенэдзі кантактаваўся з агентам КДБ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.07.2017 17:23
  • Забойца Кенэдзі.mp3
ЗША рассакрэцілі невядомыя дакумэнты спэцслужб па гэтай справе.
Foto: Walt Cisco/Dallas Morning News/Public domain

Нацыянальныя архіў ЗША рассакрэціў 400 невядомых дакумэнтаў ФБР і ЦРУ па справе забойства Джона Кенэдзі. Сярод іх ёсьць запісы размоваў з былым агентам КДБ, які займаўся Лі Харві Освальдам, падчас ягонага побыту ў Савецкім Саюзе ў 1959-62 гг.

54 гады таму адбыўся напад на амэрыканскага прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі. Амэрыканскі кіраўнік быў застрэлены 22 лістапада 1963-га года падчас паездкі ў Далас штат Тэхас.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, пацьверджанай вывадамі сьледчай Камісіі Ўорэна, адзін падазраваным у зьдзяйсьненьні дадзенага злачынства названы былы жаўнер марской пяхоты ЗША Лі Харві Освальд. Освальд застаецца па сёньняшні дзень падазраваным, бо праз два дні яго застрэліў уладальнік начнога клюба Джэк Рубі.

Паводле амэрыканскага заканадаўства нельга судзіць памерлую асобу. Аднак прэзыдэнцкая камісія па расьледаваньні забойства Кенэдзі або інакш камісія Ўорэна (ад імя старшыні Эрла Ўорэна) прызнала, што забойства прэзыдэнта зьдзейсьніў самотны снайпэр Лі Харві Освальд.

Па сёньняшні дзень каля 60% амэрыканцаў ня вераць у гэтую вэрсію падзей. За мінулыя гады намножылася мноства вэрсій, у тым ліку канспіралягічнага характару. Адна зь іх тычылася таго, што забойства Кенэдзі падрыхтаваў савецкі КДБ, карыстаючыся Освальдам, які 3 гады пражыў у СССР.

У 1964 годзе амэрыканцам здаўся агент КДБ Юры Насенка, які заявіў, што займаўся справай Освальда падчас ягонага побыту ў Савецкім Саюзе. Ён паведаміў, што КДБ не вэрбавала Освальда, палічыўшы яго недалёкім ды некантраляваным.

Цяпер 54 гады пасьля тых падзей можна пазнаёміцца з паказаньнямі Насенкі амэрыканскай выведцы. Нацыянальны архіў ЗША рассакрэціў 400 дагэтуль невядомых дакумэнтаў па справе забойства Джона Кенэдзі. Сярод іх ёсьць паказаньні савецкага агента.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт