Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыкрывае свае межы для бежанцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.08.2017 13:01
Сёлета на 75% упала колькасьць заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча прыкрывае свае межы для бежанцаў
Сёлета на 75% упала колькасьць заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.
На каля 75% зьменшылася колькасьць заяваў на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы. Гэта вынік дзяржаўнай палітыкі ў дачыненьні да імігрантаў, канстатуе сёньняшняя „Rzeczpospolita”.
Сёлета на польскай мяжы былі зарэгістраваныя толькі 554 анкеты на атрыманьне палітычнага прытулку, якія датычылі агулам 1 538 чалавек. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Польскай памежнай службы. У мінулым годзе ў аналягічным пэрыядзе гэткія заявы падалі амаль 6 тысяч іншаземцаў, у асноўным грамадзяне Чачні. Такім чынам, зьмяншэньне колькасьці іншаземцаў, якія зьвяртаюцца ў Польшчу па міжнародную абарону, складае 75%. Прычына? Абвастрэньне працэдураў на польскіх межах.
„Гэта наступства жорсткай палітыкі ўраду ў адносінах да бежанцаў”, - пераконвае ў размове з газэтай юрыстка Хельсінкскага фонду па правах чалавека Марта Гурчыньска (Marta Górczyńska).
Польская памежная варта ўжо некалькі гадоў падвяргаецца крытыцы з боку праваабаронцаў за абмежавальны падыход нават у дачыненьні да іншаземцаў, якія заяўляюць аб намеры падаваць заяву на атрыманьне прытулку.
„Многія іншаземцы нават ня маюць шанцу пачаць працэдуру, паколькі ім адмаўляюць ва ўезьдзе. У дзень на тэрыторыю Польшчы ўдаецца ўехаць усяго адной сям'і”, - дадае Гурчыньска.
Функцыянэры памежнай варты з гэтымі абвінавачваньнямі не згаджаюцца, дадаючы, што гэта не яны вырашаюць, хто атрымае палітычны прытулак.
Прэс-сакратар памежнай варты Агнешка Голіяс (Agnieszka Golias) паясьняе, што памежнікі правяраюць асобу, мэту ў характар ейнага візыту ў Польшчу.
„Калі характар і мэта прыезду іншаземца іншыя, чым пошук міжнароднай абароны або іншаземец не выконвае ўмоваў, заключаных у кодэксе Шэнгенскай зоны й законе аб іншаземцах, то ён атрымлівае адмоўнае рашэньне”, - кажа Голіяс у размове з газэтай „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт