Logo Polskiego Radia
Print

Паляк - лоўкі кіроўца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2017 15:24
Экспэртаў непакоіць стаўленьне польскіх кіроўцаў да спажываньня алькаголю.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паляк - лоўкі кіроўца
Экспэртаў непакоіць стаўленьне польскіх кіроўцаў да спажываньня алькаголю.
Сярэднестатыстычны польскі кіроўца пераадольвае за рулём каля 2 тысяч кілямэтраў у месяц і рэдка атрымлівае штраф. Апрача таго, ён пастаянна крытыкуе іншых кіроўцаў, у тым ліку за кіраваньне аўтамабілем на адхадняку, хоць і яму таксама гэта здараецца. Менавіта гэткія высновы наконт сярэднестатыстычнага польскага кіроўцы можна зрабіць на падставе справаздачы, праведзенай цэнтрам „TNS Kantar”, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Аказваецца, што ўладальнікі правоў кіроўцы даволі шмат часу праводзяць за рулём. У сярэднім гэта 1 958 км у месяц. Статыстыку павышаюць карыстальнікі службовых машынаў.
Абсалютная большасьць (88%) кіроўцаў заяўляе, што цягам апошняга году яны не атрымалі ніводнага штрафу за перавышэньне дазволенай хуткасьці. Аднак гэта не азначае, што яны езьдзяць павольна. Паводле іншых дасьледаваньняў, 75% польскіх кіроўцаў перавышае дазволеную хуткасьць.
У ацэнцы Анджэя Гжэгорчыка (Andrzej Grzegorczyk) з асацыяцыі „Партнэрства для бясьпекі на дарозе”, палякі навучыліся езьдзіць лоўка, але не заўсёды бясьпечна. Апрача таго, сярод кіроўцаў расьце колькасьць карыстальнікаў навігацыйных праграм, якія папярэджваюць аб радарах.
У сваю чаргу экспэртаў непакоіць стаўленьне польскіх кіроўцаў да спажываньня алькаголю. Больш за чвэрць апытаных прызнала, што ім здараецца кіраваць машынай пад узьдзеяньнем алькаголю. Яшчэ больш - 43% кіравала аўтамабілем на адхадняку. Трывогу выклікае пагаршэньне гэтых вынікаў. У 2015 годзе ў кіраваньні машынай пад узьдзеяньнем алькаголю прызнавалася адна пятая польскіх кіроўцаў, а на адхадняку - траціна, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт