Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны кампэнсацыю за вайну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2017 15:51
  • рэпарацыi.mp3
63% апытаных палякаў хочуць, каб Нямеччына кампэнсавала Польшчы матэрыяльныя ваенныя страты.
Каралеўскі замак у Варшаве 1941 год.Каралеўскі замак у Варшаве 1941 год.Photo:By nieznany - Zamek Królewski w Warszawie, red. A. Gieysztor, 1972, Domena publiczna/commons.wikimedia.org/

Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны кампэнсацыю за вайну
63% апытаных палякаў хочуць, каб Нямеччына кампэнсавала Польшчы матэрыяльныя ваенныя страты.
Не суціхаюць камэнтары наконт магчымых ваенных рэпарацый, якія Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны за страты, панесеныя падчас Другой сусьветнай вайны.
Гэтае пытаньне падчас ліпеньскага зьезду Аб’яднаных правых сілаў закрануў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
У сваю чаргу на мінулым тыдні дэпутат Аркадыюш Мулярчык (Arkadiusz Mularczyk) перадаў ва Ўпраўленьне сэймавых аналізаў заяву з патрабаваньнем падрыхтоўкі справаздачы пра шанцы на атрыманьне ад Нямеччыны гэткіх кампэнсацый.
Міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію TVP Info выказаў сумневы наконт пагадненьняў, якія ў 1953 годзе тагачасныя ўлады ПНР заключылі з фэдэральным урадам Нямеччыны.
Вітальд Вашчыкоўскі: Справа застаецца нявырашанай ад канца Другой сусьветнай вайны. Рашэньні, прынятыя ў 1953 годзе, можна аспрэчыць. Па-першае, не да канца вядома, ад чаго Польшча адмовілася. Па-другое, ПНР не была незалежнай краінай, якая магла самастойна прымаць такія рашэньні. Падобным чынам сытуацыя выглядала ў выпадку ГДР і ФРГ.
„Вяртаньне да пытаньня нямецкіх рэпарацый за шкоды, нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусьветнай вайны – гэта рашэньне старшыні партыі „Права й справядлівасьць” Яраслава Качыньскага”, - пераконваў на мінулым тыдні дэпутат Аркадыюш Мулярчык.
Ён дадаў, што да гэтага часу ніякі польскі ўрад ці палітычны лідар не закраналі гэтай тэмы. Паводле яго, такім чынам адбывалася па розных прычынах: часам па прычынах характару актуальных адносінаў, а часам з-за страху.
Аркадыюш Мулярчык лічыць, што краіны, якія не атрымалі ад Нямеччыны рэпарацый пасьля вайны, павінны сумесна аказваць ціск на Бэрлін. Палітык нагадаў, што Польшча - гэта не адзіная краіна, якой немцы не кампэнсавалі ваенных шкодаў.
Аркадыюш Мулярчык: Я лічу, што ціск з боку некалькіх краінаў, можа кааліцыі найбольш пацярпелых краінаў, мог бы аказацца эфэктыўным.
Тым часам нямецкі фэдэральны ўрад лічыць пытаньне рэпарацыі вырашаным. Прэс-сакратар нямецкага ўраду Ульрыке Дэмэр (Ulrike Demmer), у адказ на заявы польскага боку паведаміла, што „пытаньне нямецкіх рэпарацый для Польшчы было ў мінулым канчаткова вырашанае, як у юрыдычным, так і палітычным аспэктах”.
Паводле Дэмэр, у 1953 годзе Польшча канчаткова і ў адносінах да ўсёй Нямеччыны адмовілася ад рэпарацый, што пазьней неаднаразова пацьвярджала.
Тым часам, паводле Аркадыюша Мулярчыка, у 1953 годзе гэта Савецкі Саюз, а ня Польшча, вырашыў адмовіцца ад рэпарацый, якія ў адпаведнасьці з Патсдамскім дагаворам Нямеччына павінна была выплаціць і яму, і Польшчы таксама.
„23 жніўня 1953 году, у нядзелю ў 19.30 адбылося паседжаньне Рады міністраў, якое доўжылася паўгадзіны. Вынікам гэтай сустрэчы зьяўляецца адзін пратакол. Там няма ніякага рашэньня, ніякага афіцыйнага акта, толькі пратакол, што ўсе адзінагалосна пагадзіліся адмовіцца ад рэпарацый. Гэты пратакол падпісаў адзін Берут (Балеслаў Берут - першы прэзыдэнт ПНР- рэд.), і ніхто больш. Гэта можа азначаць, што дакумэнт падроблены або падпісаны пад ціскам”, - пераконваў Мулярчык.
Кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі прызнае, што пытаньне аб рэпарацыях патрабуе дэталёвага юрыдычнага аналізу. Адначасова, паводле яго, да пытаньня можна вярнуцца ў любым моманце.
Вітальд Вашчыкоўскі: Да пытаньня можна вяртацца нават пасьля 100 гадоў. Яно патрабуе буйнамаштабных і сур’ёзных палітычных дыскусіяў. Неабходная таксама дэталёвая праверка. Гэта вельмі занядбаныя справы й рашэньні, прынятыя ўладамі, якія не былі незалежныя. Трэба даведацца, які ўплыў на тагачасныя рашэньні ПНР меў Савецкі Саюз і ад чаго, на самой справе, мы адмовіліся.
Лідар апазыцыйнай партыі „Грамадзянская плятформа” Гжэгаж Схэтына (Grzegorz Scheryna) лічыць, што справа рэпарацыі - гэта тэма, якая павінна адвярнуць увагу грамадзкай думкі ад важнейшых справаў.
Гжэгаж Схэтына: Гэта частка ваеннай палітыкі кіроўнай партыі ў дачыненьні да Эўразьвязу, у дадзеным выпадку ў дачыненьні да Нямеччыны. „Права й справядлівасьць” змагаецца з крызысам і такіх тэмаў цяпер можна спадзявацца больш.
У сваю чаргу Павел Якубяк (Paweł Jakubiak) з руху „Кукіз’15” пераконвае, што адсутнасьць ваенных рэпарацый уплывае на адносіны паміж Польшчай і Нямеччынай.
Павел Якубяк: Адмоўныя адносіны зь Нямеччынай, гэта вынік таго, што мы не разабраліся зь мінулым. Дарэчы, ніхто ня хоча заняцца гэтым пытаньнем, каб не пагаршаць двухбаковых адносінаў, але вынік зусім адваротны. Немцы павінны заплаціць за шкоды, нанесеныя Польшчы. Толькі тады мы будзем размаўляць нармальна, як партнэры.
Справаздача Ўпраўленьня сэймавых аналізаў наконт магчымага патрабаваньня ад Нямеччыны ваенных рэпарацый павінна быць гатовая ў палове жніўня.
У апытаньні, праведзяным цэнтрам Ipsos для TVP, 2/3 палякаў падтрымалі ідэю рэпарацый. 63% апытаных лічаць, што Нямеччына павінна выплаціць Польшчы кампэнсацыю „за страты, якія немцы нанесьлі Польшчы падчас Другой сусьветнай вайны”. У той час 68% хоча, каб немцы кампэнсавалі краіне злачынства генацыду, „зьдзейсьненае супраць польскага народа” падчас вайны.
аз

Не суціхаюць камэнтары наконт магчымых ваенных рэпарацый, якія Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны за страты, панесеныя падчас Другой сусьветнай вайны. Гэтае пытаньне падчас ліпеньскага зьезду Аб’яднаных правых сілаў закрануў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт