Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуе рэвалюцыю ў працаўладкаваньні іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.08.2017 14:55
Працадаўцы баяцца, што зьмены не зусім будуць адпавядаць іх патрэбам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рыхтуе рэвалюцыю ў працаўладкаваньні іншаземцаў
Працадаўцы баяцца, што зьмены не зусім будуць адпавядаць іх патрэбам.
У сувязі з прытокам іншаземцаў час ад часу ў Польшчы вяртаюцца дыскусіі аб неабходнасьці стварэньня юрыдычных палёгкаў для іх прыёму й працаўладкаваньня. Аднак, паводле выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”, апошнія папраўкі ў Закон аб садзейнічаньні занятасьці й рынку працы гэтую мэту рэалізуюць толькі часткова.
Перш за ўсё прапанаваныя зьмены рэалізуюць дырэктыву ЭЗ, якая прадугледжвае абарону рынку працы ад некантраляванага прытоку імігрантаў. І хоць некаторыя з новых заканадаўчых рашэньняў карысныя для працадаўцаў і іншаземцаў, то яны таксама даюць магчымасьць шырокага рэгуляваньня рынку працы, што ў даўжэйшай пэрспэктыве можа аказацца некарысным.
Нагадаем, папраўкі ўводзяць дазволы на сэзонную працу, а таксама мяняюць працэдуру, у рамках якой працадаўца даручае працу іншаземцу. Спрашчэньне рэжыму зводзіцца да таго, што працадаўца будзе абавязаны зарэгістраваць заяўку аб даручэньні працы ў службах занятасьці.
Новыя правілы, гэта асноўная зьмена для замежнікаў, якія да гэтай пары на падставе заявы працадаўцы маглі выконваць, у асноўным, любую працу. Пасьля ажыцьцяўленьня зьменаў у многіх выпадках яны змогуць працаваць выключна на падставе дазволу. У выніку ім будзе цяжэй пачаць легальную працу ў Польшчы.
Гэта адносіцца таксама да галінаў з сэзонным попытам на працоўную сілу, як, напрыклад, сельская гаспадарка, гастраномія й турызм.
Закон таксама прадугледжвае магчымасьць увядзеньня колькасных абмежаваньняў на выдачу дазволаў і заяў аб даручэньні працы іншаземцам. Абмежаваньні могуць датычыць усіх дазволаў на працу, ня толькі на сэзонную.
І хоць пакуль падрабязных праектаў плянаваных правілаў няма, то працадаўцы асьцерагаюцца, што канчаткова яны будуць супярэчыць іх патрэбам, паведамляе „Dzienik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт