Logo Polskiego Radia
Print

Парэшткі палякаў выкарыстоўваліся як "навуковыя экспанаты"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.08.2017 09:08
Падчас вайны немцы гандлявалі людзкімі парэшткамі, а многія ВНУ выкарыстоўвалі іх у якасьці навуковых матэрыялаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

....
Падчас Другой сусьветнай вайны немцы гандлявалі людзкімі парэшткамі – чэрапамі, касьцямі, шкілетамі – забітых палякаў, а многія заходнія ўнівэрсытэты выкарыстоўвалі іх у якасьці навуковых матэрыялаў. Скандал дзесяткамі гадоў замоўчваўся, хоць у многіх лябараторыях надалей могуць знаходзіцца парэшткі палякаў – піша Gazeta Polska.
Трое познаньцаў – журналіст, гісторык і навуковец – вырашылі заняцца справай. «Мы ня хочам нікога асуджаць ці перасьледаваць, але людзкія парэшткі павінны вярнуцца ў Польшчу», – гаворыць гісторык Яраслаў Бурхарт. Штуршком стаў учынак немкі Марэі Драздо. Яна перадала два чэрапа, якія гадамі захоўваў яе бацька. Драздо – гэта дачка нямецкага лекара, які ўжо памёр. У яе сямейным доме гадамі захоўваліся два чэрапы, праўдападобна, забітых немцамі людзей. «Калісьці я запыталася ў бацькі, адкуль яны ў яго. Ён сказаў, што купіў у Познані за капейкі. Яны выкарыстоўваліся для выкладаньня анатоміі», – расказвае жанчына.
Марэі Драздо нядаўна перадала парэшткі польскаму боку. Над імі правядуць дасьледаваньні. Будзе таксама зробленая спроба стварэньня кампутэрнай мадэлі выгляду твары, а здымкі апублікуюць у СМІ. Магчыма, дзякуючы гэтаму ўдасца вызначыць асобу ахвяр і знайсьці сваякоў. «А калі не, то гэтыя асобы заслугоўваюць годнага пахаваньня», – падкрэсьлівае Яраслаў Бурхарт.
Гэта ўсё ж толькі пачатак. Учынак немкі схіліў познаньцаў заняцца справай, якая не былы ніякім сакрэтам, але дагэтуль ёй ніхто не зацікавіўся. Падчас Другой сусьветнай вайны Герман Вос быў дэканам мэдычнага факультэта Ўнівэрсытэту Рэйху ў Познані. Дасьледаваньні гісторыкаў не пакідаюць ніякіх сумневаў – гэты чалавек праводзіў экспэрымэнты на людзях, а многіх зь іх забілі. Немцы таксама апаганьвалі парэшткі. Іх расчлянялі, пазбаўлялі мяккіх тканак, а косьці, чэрапы, шкілеты прадавалі ўнівэрсытэтам на тэрыторыі цэлага Рэйху, таксама ў акупаваныя краіны. «Экспанаты» могуць дагэтуль знаходзіцца ў шматлікіх лябараторыях, між іншым, у Нямеччыне, Аўстрыі ці Францыі.
Трое познаньцаў урэшце вырашылі гэтым заняцца. «Немцы былі вельмі дакладнымі. Пэўна, кожная зьдзелка была дакладна апісаная ў дакумэнтах. Калі нам удасца атрымаць доступ да архіваў і знайсьці такія сьпісы, то будзе вядома, хто купляў», – кажа Яраслаў Бурхарт.
Пасьля ідэнтыфікацыі такоў установы, ёй будзе высланы ліст з просьбай праверыць, ці яна ня мае ў сябе парэштак ахвяр нацысцкіх злачынстваў. Суразмоўцы газэты разумеюць, што гэта праца на доўгія гады. Тым больш, што справа можа тычыцца славутых заходніх унівэрсытэтаў. А хто прызнаецца, што іх папярэднікі падчас Другой сусьветнай вайны прымалі ўдзел у злачынных экспэрымэнтах? – задае пытаньне Gazeta Polska. «Усё ж забітыя асобы заслугоўваюць годнага пахаваньня», – падводзіць вынік журналіст Пётр Сьвянткоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт