Logo Polskiego Radia
Print

Сучасная Расея змагаецца з уласным кінэматографам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2017 15:36
  • Цэнзура.mp3
Грамадзкасьць дамагаецца забароны паказу фільма "Матыльда".
Foto: kadr z zwiastuna do filmu Matilda

Цэнзура на кіно была шырока распаўсюджана ў Савецкім Саюзе. Пасьля распаду СССР постсавецкія краіны адмовіліся ад гэтага атрыбута. Ненадоўга. Цэнзура зноў вяртаецца на постсавецкую прастору.

Спачатку цэнзура адрадзілася ў краінах Цэнтральнай Азіі, потым зьявіліся абмежаваньні на паказы фільмаў у Беларусі. Аднак яны ў першую чаргу мелі палітычных характар і датычылі дакумэнтальных фільмаў. Сёньня цэнзура вяртаецца ў Расею, якая доўгі час лічылася лібэральнай краінай. Асабліва ў сфэры мастацкай творчасьці.

У шэрагу расейскіх рэгіёнаў (Чачня, Дагестан) уведзена забарона на паказ расейскага ж фільма «Матыльда». Стужка прысьвечаная лёсу балерыны Матыльды Кшэсінскай, у якую быў закаханы будучы імпэратар Мікалай ІІ. Прычына забароны – неадпаведнасьць вобраза Мікалая ІІ кананізаванага праваслаўнай царквой імпэратара. Гучаць галасы чыноўнікаў, што «Матыльда» палівае брудам Расею дзеля «Оскара». Дэпутат Дзярждумы Натальля Паклонская ды праваслаўныя актывісты дамагаюцца поўнай забароны паказу фільма на тэрыторыі ўсёй краіны.

Што сьведчыць дадзеная гісторыя пра стан і настроі расейскага грамадзтва? Дадзеную тэму мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт