Logo Polskiego Radia
Print

Расейская армія ідзе на захад

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.08.2017 17:31
Gazeta Wyborcza назвала манэўры "Захад-2017" самымі маштабнымі з часоў халоднай вайны.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Расейская армія ідзе на захад. Пад такім загалоўкам у сьвежым нумары выданьня Gazeta Wyborcza выйшаў матэрыял, прысьвечаны сумесным вучэньням, якія адбудуцца ў верасьні на тэрыторыі Беларусі. Манэўры «Захад-2017» аўтар называе самымі маштабнымі з часоў халоднай вайны. Удзел у іх возьмуць амаль 13 тысяч вайскоўцаў (у тым ліку, тры тысячы расейскіх), а таксама без малога 700 баявых машынаў. Гэта афіцыйныя дадзеныя.
Здавалася б, не так шмат, адзначаюць экспэрты. Аднак назіральнікаў непакоіць досьвед Крамля. У прыватнасьці, яны ўзгадваюць 2008 год, калі са сваіх каўкаскіх палігонаў пасьля звычайных вучэньняў расейскія салдаты рушылі наўпрост на грузінскія тэрыторыі. Пры гэтым у вайскоўцаў аказалася зусім не вучэбнае, а баявое ўзбраеньне.
У артыкуле газэта прыводзіць словы прадстаўніка латвійскага сэйму. Карліс Сэржантс сьцьвярджае, што падчас манэўраў «Захад-2013» Масква й Менск задзейнічалі ў некалькі разоў больш вайскоўцаў, чым паведамлялі афіцыйна. І хоць свае вучэньні, як і зараз, яны называлі выключна абароннымі, паводле парлямэнтарыя, тады адпрацоўвалася атака на сувальскі перашыек, які аддзяляе Беларусь ад Калінінградзкай вобласьці.
Некаторыя экспэрты таксама зьвяртаюць увагу на інфармацыю, зь якой вынікае, што для транспартаваньня вайскоўцаў і тэхнікі на вучэньні «Захад-2017» Міністэрства абароны зарэзэрвавала 4126 вагонаў. Калі браць пад увагу гэтыя зьвесткі, а таксама інфармацыю пра колькасьць удзельнікаў манэўраў ад Расеі, у кожным зь іх будзе ехаць толькі адзін салдат. Пры гэтым бюджэт заплаціць за дастаўку адной асобы больш за 3 тысячы даляраў.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт