Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтрам напружанасьці ізноў стаў Карэйскі паўвостраў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.08.2017 17:38
Кім Чэн Ын пагражае Вашынгтону атакамі на выспу Гуам, якая належыць ЗША.
pixabay.com/Public Domain CC0

Цэнтрам напружанасьці ізноў стаў Карэйскі паўвостраў. Калі Дональд Трамп ня зьменіць палітыку ў адносінах да КНДР, Кім Чэн Ын пагражае Вашынгтону атакамі на выспу Гуам, якая належыць ЗША. Прычым, гэта будзе толькі пачатак. Наколькі верагодная вайна Злучаных Штатаў з Пхеньянам? Адказ на гэтае пытаньне шукае сёньня Dziennik Gazeta Prawna. Паўночнакарэйскі рэжым зацікаўлены толькі ў тым, каб пратрываць, а атамная зброя – гэта нішто іншае як сродак, які павінен дапамагчы ў гэтым, адзначае выданьне.
Зь іншага боку, Кім Чэн Ын разумее, што для яго напад на Злучаныя Штаты будзе азначаць самагубства, паколькі апанэнт нашмат мацнейшы ў кожным з аспэктаў. У лепшым выпадку агрэсія скончыцца для лідэра КНДР адхіленьнем ад улады. У найгоршым – зьнішчэньнем цэлай краіны. Больш рэалістычным назіральнікі называюць пачатак канфлікту ў выніку правакацыі ў дэмілітарызаванай зоне.
Камэнтуючы словы Дональда Трампа, які на мінулым тыдні казаў пра прэвэнтыўны ўдар з боку ЗША, назіральнікі адзначаюць – такі крок быў бы вельмі рызыкоўным для Вашынгтону, бо такая атака павінна быць настолькі моцнай і дакладнай, каб за адзін раз зьнішчыць увесь арсэнал Пхеньяну. Складанасьць заключаецца ў тым, што паўночнакарэйскія ракеты знаходзяцца ў розных раёнах паўвостраву. Больш за тое, дакладная лякалізацыя ўзбраеньня застаецца загадкай для зьнешняга сьвету. Калі прэвэнтыўны ўдар ня будзе пасьпяховым, пад пагрозай можа аказацца хаўрусьнік Злучаных Штатаў – Карэя Паўднёвая.
Так ці іначай, магчымае супрацьстаяньне скончыцца паразай рэжыму Кімаў, зьвяртае ўвагу газэта. Застаецца яшчэ адно цікавае пытаньне – якім будзе лёс паўвостраву? Адназначнага адказу няма – у аб’яднаньні поўначы з поўднем не зацікаўлены Кітай, які ня хоча, каб амэрыканская сфэра ўплыву наблізілася да ягонай мяжы. У такой сытуацыі для Пэкіну больш прывабным будзе пераўтварэньне КНДР у міжнародны пратэктарат.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт