Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы могуць разьлічваць на польскую пэнсію

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.08.2017 18:31
Беларусы – другая па колькасьці група замежнікаў, якія працуюць у Польшчы – такой гарантыі ня маюць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украінцы могуць разьлічваць на польскую пэнсію. Гэтай тэме прысьвечаны артыкул сьвежага нумару газэты Rzeczpospolita. Як паведамляе выданьне, Украіна зьяўляецца адной з шасьці краінаў з па-за межаў Эўразьвязу, якія падпісалі з уладамі Польшчы пагадненьне, што дае такія сацыяльныя гарантыі. У гэты сьпіс увайшлі таксама Малдова, Македонія, Паўднёвая Карэя, Канада, Аўстралія ды Злучаныя Штаты.
Паводле дакумэнту, з 2014 году ўмовы атрыманьня пэнсіі ад Упраўленьня сацыяльнага страхаваньня для прыежджых украінцаў амаль такія ж, як і для саміх палякаў. Беларусы – другая па колькасьці група замежнікаў, якія працуюць у Польшчы – такой магчымасьці ня маюць, адзначае газэта.
З афіцыйных дадзеных вынікае, што ў чэрвені на тэрыторыі краіны былі легальна ўладкаваныя 270 тысячаў працаўнікоў з Украіны. У такой сытуацыі паўстае пытаньне, колькі грошай спатрэбіцца ў будучыні на пэнсіі для іх? Адказу пакуль няма ні ў эканамістаў, ні ў дзяржаўных органаў. Разам з тым, выданьне адзначае пазытыўную тэндэнцыю. Падпісаньне дакумэнту нанесла ўдар па так званым «шэрым» рынку. То бок, усё больш мігрантаў з усходу ўладкоўваюцца на працу афіцыйна.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт