Logo Polskiego Radia
Print

Gazeta Polska Codziennie: Беларусь гандлюе з тэрарыстамі з ДНР і ЛНР

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.08.2017 15:34
Беларусь прадае на ўсход Украіны касмэтыку, тавары бытавой хіміі, а таксама прадукты харчаваньня ды алькаголь.
www.pixabay.com

Ананімная крыніца інфармацыі тэлебачаньня Белсат перадала на мінулым тыдні журналістам доказы, што Беларусь ладзіць рэгулярныя гандлёвыя зьдзелкі з прадстаўнікамі Данецкай і Луганскай народных рэспублік – чытаем у выданьні «Gazeta Polska Codziennie».

Беларусь прадае на ўсход Украіны касмэтыку, тавары бытавой хіміі, а таксама прадукты харчаваньня ды алькаголь. Вясной падчас размовы з Пятром Парашэнкам А. Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая пастаўляць у ДНР і ЛНР тавары ў рамках гуманітарнай дапамогі. Але тут гаворка ідзе ўжо паўнапраўны гандаль. Паводле інфармацыі журналістаў, Беларусь вырашыла шукаць пакупнікоў на ўсходзе Ўкраіны, паколькі рэзка скараціўся маштаб гандлю з Расеяй пасьля ўвядзеньня санкцый з боку Эўропы.

Эканамічная сытуацыя ў Расеі пагаршаецца, што адчуваюць у сваіх кашальках таксама беларусы. Улады абяцаюць аблегчыць умовы для бізнэсу, але індывідуальныя прадпрымальнікі ў гэта ня вераць і плянуюць на восень чарговыя пратэсты – падсумоўвае артыкул пад назваю «Беларусь гандлюе з тэрарыстамі» журналіст выданьня.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт