Logo Polskiego Radia
Print

"Варожасьць да ўкраінцаў сярод палякаў сее Масква"

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 18.08.2017 18:22
У гэтым упэўнены вядомы польскі палітоляг Ежы Таргальскі.
Kreml, MoskwaKreml, MoskwaPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Украінская апэрацыя Масквы ў Польшчы. Пад такім загалоўкам на інтэрнэт-партале niezalezna.pl выйшаў матэрыял палітоляга Ежы Таргальскага. Артыкул прысьвечаны так званаму «рэфлексійнаму кіраваньню». Так аўтар называе публікаваньне сфальшаваных паведамленьняў, дзякуючы якім аўдыторыя сама даходзіць да патрэбных мэдыям высноваў.
Тэму Таргальскі ўздымаў і раней. Гэтым разам ён прыводзіць канкрэтны прыклад. Калі пракрамлёўская прапаганда кажа, што галоўную небясьпеку для Польшчы нясе Ўкраіна, а ад Масквы, якая не прад’яўляе тэрытарыяльных прэтэнзіяў, ніякіх пагрозаў няма, яна дэманструе нізкую эфэктыўнасьць. Падобныя аргумэнты могуць пераканаць хіба што інтэлектуальна неразьвітую аўдыторыю, прасякнутую нянавісьцю да Ўкраіны, адзначае палітоляг. Пры гэтым ён зьвяртае ўвагу на тое, што такія прыёмы некалі выкарыстоўваліся ў Югаславіі часоў Мілошавіча.
Паводле Ежы Таргальскага, значна больш эфэктыўна на людзей уплывае агентура, якая імкнецца пераканаць палякаў у тым, што ва Ўкраіне сярод палітычных сілаў дамінуе партыя «Свабода», называная бандэраўцамі. А самі бандэраўцы такія ж, як і падчас вайны. Агенты Крамля сьцьвярджаюць, што сярод украінцаў існуе моцны культ Украінскай паўстанцкай арміі, бо яна забівала палякаў на Валыні. У Польшчы, па словах такіх людзей, ужо знаходзіцца адзін, два, ці нават тры мільёны ўкраінцаў (у залежнасьці ад фантазіі).
Яшчэ адно папулярнае сьцьвярджэньне – у Польшчу ўкраінцы з радзімы масава перапраўляюць зброю. І ў рэшце – украінцы зьяўляюцца адвечнымі ворагамі палякаў і думаюць толькі аб тым, як забраць сабе палову Польшчы. Разам з гэтымі лёзунгамі агенты прыводзяць іншыя, што мусяць прадставіць Расею як абаронцу хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, якога ўвесь час атакуе Захад, кажа Таргальскі ў сваім матэрыяле.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт