Logo Polskiego Radia
Print

«Захад-2017» можа скончыцца Ўсходам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.08.2017 15:59
  • Захад-2017.mp3
У Эўропе ды ЗША ўсё часьцей гучаць занепакоенасьць з нагоды расейска-беларускіх манэўраў «Захад-2017».
 www.pixabay.com/CCOCreative Commons

Замежныя экспэрты выказваюцца, што пад відам вучэньняў адбудзецца анэксія Беларусі Расея. У адрозьненьні ад Украіны ў Беларусі супраціву ня будзе. Замест «дабрабатаў» беларускае войска з радасьцю пойдзе служыць пад расейскі штандар за лепшыя заробкі.

Аднымі зь першых «захопніцкі» характар манэўраў выкрылі ўкраінцы. На пачатку бягучага года ўкраінскія блёгеры зьвярнулі ўвагу на тое, што расейскае міністэрства замовіла вялізарную колькасьць вагонаў пад вучэньні. Яны выказалі меркаваньне, што пад выглядам манэўраў у Беларусь увойдзе расейскае войска, каб потым напасьці з поўначы на Ўкраіны. Потым гэтая занепакоенасьць перадалася летувісам ды палякам. Вільня ды Варшава бачаць у манэўрах пагрозу «маршу» на Калінінград, каб зьвязаць па зямлі гэты расейскі эксклаў з фэдэрацыяй.

Занепакоенасьць выказала НАТА: маўляў манэўры носяць ярка выражаны антызаходні характар. На днях у беларускай мэдыясфэры зьявіліся выказваньні амэрыканскіх экспэртаў пра тое, што манэўры завершацца захопам. Маўляў Масква незадаволеная празаходнім паваротам Лукашэнкі ды будзе яго дысцыплінаваць. Тым больш, што расейцы не разьлічваюць пабачыць у Беларусі супраціў. Войска ды сілавікі з лёгкасьцю пяройдуць пад расейскае камандаваньне за лепшыя заробкі. Ці сапраўды Беларусь чакае такі сцэнар, мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт