Logo Polskiego Radia
Print

Барацьба з беднасьцю прынесла плён, але тэндэнцыя адваротная

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2017 17:31
  • беднасьць.mp3
Колькасьць беднякоў зноў павялічваецца, асноўная прычына – эканамічная рэцэсія ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускія ўлады ганарацца тым, што ўдалося павысіць узровень дабрабыту грамадзтва. Адной з важнейшых задач кіраўніцтва дзяржавы, у прыватнасьці, Аляксандра Лукашэнкі, зьяўляецца барацьба зь беднасьцю, прынамсі на словах. І статыстыка паказвае, што гэтая барацьба прынесла плён, аднак цяпер колькасьць беднякоў зноў павялічваецца, асноўная прычына чаго – эканамічная рэцэсія і павышэньне ўзроўню беспрацоўя.

Выглядае на тое, што галеча сярод беларусаў будзе пашырацца, паколькі эканамічны крызыс ніякім чынам не жадае закончыцца, а ўладам прасьцей перакладваць праблемы на плечы саміх бедных.

Такім чынам, экспэрты прагназуюць, што надыходзячай зімой Беларусь зноў чакаюць грамадзкія пратэсты, паколькі ў людзей не хапае грошай на пражываньне, а чыноўнікі не асабліва стараюцца вырашаць праблему. Яны не хвалююцца сваёй рэпутацыяй у грамадзтве – выбары ў краіне і так зьяўляюцца толькі фармальнасьцю.

Пра беднасьць у Беларусі разважае дырэктар па разьвіцьці і аналітык Цэнтра Астрагорскага, заснавальнік інтэрнэт-часопіса «Ідэі» Рыгор Астапеня.

слухайце гутарку Н. Грышкевіч з Р. Астапеням у далучаным гукавым файле і чытайце артыкул на BelarusDigest.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт