Logo Polskiego Radia
Print

Сто гадоў пад адной вокладкай

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 24.08.2017 17:55
  • Сто гадоў пад адной вокладкай.mp3
Каманда перакладчыкаў аб’яднала свае сілы, каб выпусьціць беларускамоўнае выданьне, прысьвечанае тэорыям і плыням літаратуры мінулага стагодзьдзя.
Фота: talaka.by

Сто гадоў пад адной вокладкай. Каманда перакладчыкаў аб’яднала свае сілы, каб выпусьціць беларускамоўнае выданьне, цалкам прысьвечанае тэорыям і плыням літаратуры мінулага стагодзьдзя. Падтрымаць праект грашыма могуць усе неабыякавыя.
Беларуская вэрсія падручніка – гэта рэзультат 10-гадовай працы. Упершыню арыгінальнае выданьне выйшла ў 2006 у Польшчы. Аўтары – Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі – пастараліся сабраць разам зьвесткі пра шматлікія літаратурныя канцэпцыі, што зараджаліся ды існавалі ў ХХ стагодзьдзі. Кожнай з плыняў прысьвечаны асобны разьдзел. Кнігу вылучае ня толькі багацьце тэмаў, але ясны й даступны аповед – кажуць перакладчыкі. Падручнік зьмяшчае веды ня толькі зь літаратуры, але таксама з мовазнаўства, філязофіі ды культуралёгіі. А таму яго сьмела можна параіць усім гуманітарыям. Пра гэта нам расказала каардынатар праекту Тацьцяна Нетбаева.
Тацьцяна Нетбаева: Па вялікім рахунку, ім могуць карыстацца і філёзафы, і культуролягі, і мовазнаўцы, бо шмат якія з гэтых тэорыяў выбудаваныя на перасячэньні розных дысцыплінаў. Таму выданьне будзе прыдатнае, у прынцыпе, усім спэцыялістам гуманітарнага профілю. Галоўная каштоўнасьць і ўнікальнасьць падручніка ў тым, што ў першыню такія тэксты публікуюцца па-беларуску. А гэта значыць, што ў гуманітарны дыскурс уводзіцца тэрміналёгія, уводзяцца новыя імёны. Такім чынам, гэты дыскурс разьвіваецца і ўключаецца ў сусьветны.
Над тэкстам беларускага выданьня (яно складаецца з больш чым шасьці соцень старонак) працаваў невялікі калектыў з 4 перакладчыцаў. У якасьці рэдактара выступіў вядомы філёляг Лявон Баршчэўскі. Зараз праца над праектам дайшла да сваёй кульмінацыі. Амаль зробленая вёрстка, уносяцца апошнія праўкі. Аднак адзін істотны момант усё ж наперадзе. Ініцыятары пачалі збор сродкаў на выданьне падручніка. Працягвае Тацьцяна Нетбаева.
Тацьцяна Нетбаева: Вельмі істотнай дапамогай будзе, калі прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі зараз, на этапе перадзамовы, на этапе збору сродкаў замовяць сабе гэтыя асобнікі. Гэта выгадна ня толькі нам (нам гэта дапаможа зрабіць добры наклад і забясьпечыць добры сабекошт гэтага накладу), але й самім пакупнікам. Набыцьцё па перадзамове прадугледжвае добры кошт. Гэта без крамных нацэнак, без падаткаў. Яны проста аплачваюць сабекошт кнігі, якая будзе друкавацца. Калі кніга зьявіцца ў крамах, зьявіцца й крамная нацэнка, якая часта дасягае 50 адсоткаў, а часам і болей. Будуць уключаныя падаткі ды іншыя выдаткі. У тым ліку, на каардынацыю працэсу. Зараз мы на гэтым увогуле не зарабляем. Мы толькі хочам выдаць дзеля таго, каб вынік нашай працы стаў даступны чытачам.
Тыя ж, хто вышэйшую адукацыю ўжо атрымаў, маглі б падтрымаць праект, замовіўшы кнігу для школьнай ці ўнівэрсытэцкай бібліятэкі. Некаторыя ўжо так і зрабілі. Па словах Тацьцяны Нетбаевай, на заклік дапамагчы адгукнуліся, у тым ліку, інтэрнэт-карыстальнікі са Злучаных Штатаў ды Вялікабрытаніі. Адзначым, для збору сродкаў аўтары ідэі вырашылі скарыстацца анлайн-пляцоўкай «Талака».
Тацьцяна Нетбаева: Канешне, гэта будзе залежыць ад падтрымкі, ад таго, колькі мы зьбяром, а таксама ад таго, колькі давядзецца ўкласьці сваіх сродкаў у гэта ўсё. Плянуем выдаць 500 асобнікаў. Да 25 верасьня вы зьбіраем замовы. І ў канцы верасьня – пачатку кастрычніка кніга будзе друкавацца, пасьля чаго можна будзе забіраць свае асобнікі. Будзем намагацца пасьпець да Дня настаўніка.
Калі падручнік будзе гатовы, аўтары зьбіраюцца правесьці цэлую сэрыю прэзэнтацыяў у вышэйшых навучальных установах. Прычым, ня толькі ў Менску. Наведаць зьбіраюцца Баранавічы, Полацак, Магілёў, Берасьце, Гомель ды іншыя гарады. Паводле Тацьцяны Нетбаевай, менавіта ВНУ, што знаходзяцца ў рэгіёнах, часьцей за ўсё адчуваюць недахоп актуальных выданьняў.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт