Logo Polskiego Radia
Print

Лідэр польскіх мусульманаў: рэлігія не патрабуе абразаньня дзяўчынак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.08.2017 13:02
Прадстаўнік татарскіх мусульман у Польшчы зазначыў, што няма ніякага рэлігійнага абавязку, каб мусульманкі насілі буркі .
pixabay.com

Тыднёвік «Do Rzeczy» друкуе інтэрвію з прэс-сакратаром Мусульманскага рэлігійнага саюзу ў Рэспубліцы Польшча Мусой Чахароўскім (Musa Czachorowski). Гэтая арганізацыя абʼядноўвае мусульман татарскага паходжаньня, польскіх спрадвечных мусульман. Акрамя гэтага саюзу ў Польшчы існуюць яшчэ арганізацыі, які гуртуюць мусульман, што прыехалі ў Польшчу з розных арабскіх і мусульманскіх краін і атрымалі польскае грамадзянства. Ёсьць яшчэ арганізацыі карэнных палякаў, якія прынялі іслам. У кожнай зь іх свае адметныя мэты, амбіцыі і меркаваньні, – зазначае Чахароўскі.

Напрыклад, Мусульманская ліга падтрымлівае абразаньне дзяўчынак, якое палягае на выразаньні ласкацені. Муса Чахароўскі адзначае, што мусульманская рэлігія не патрабуе абразаньня. Гэта культурна-грамадзкі звычай. «Гэтая жудасная працэдура на дзяўчынках, на жаль, праводзіцца, а аргумэнты за і супраць тлумачаць спрадвечнай традыцыяй, якую бяспраўна падмацавалі рэлігійнымі элемэнтамі. Маім меркаваньнем, абразаньне дзяўчынак надзвычай жудаснае, гэта варварскі й нялюдзкі звычай. Яго ня толькі павінны забараніць, а таксама абсалютна перасьледаваць», – лічыць Чахароўскі.

Прадстаўнік спрадвечных татарскіх мусульман у Польшчы зазначыў таксама, што няма ніякага рэлігійнага абавязку, каб мусульманкі насілі буркі й такім чынам прыкрывалі твар і цэлае цела. «Калі нейкая краіна гэта забароніць, то мае рацыю. Аднак, калі жанчына сама па сваёй волі хоча насіць хіджаб, то я ня бачу повадаў, каб гэта забараняць», – сказаў прэс-сакратар Мусульманскага рэлігійнага саюзу ў Рэспубліцы Польшча Муса Чахароўскі ў інтэрвію тыднёвіку «Do Rzeczy».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт