Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне абвастраецца сытуацыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.08.2017 15:36
  • Украіне абвастраецца.mp3
Вось ужо чацьвёрты раз Украіна сьвяткуе свой Дзень незалежнасьці на фоне абвастрэньня сытуацыі ў Данбасе.
Foto: PAP/Rafał Guz

Сёлета было неспакойна і ў Кіеве.

Сэпаратысты на Данбасе не спыняюць абстрэлы, не дапамагла нават сустрэча ў Менску расейскіх ды амэрыканскіх перамоўнікаў. Выпрацаванага «школьнага» перамір’е ў ДНР ня сталі прытрымлівацца. Міністэрства абароны Ўкраіны паведамляе пра абстрэлы ды ахвяры сярод украінскіх вайскоўцаў.

Неспакойна было і ў Кіеве падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці. Невядомыя аблілі фарбай помнік воінам АТА ў Кіеве ды спрабавалі яго падарваць. Потым на вул. Грушэўскай зноў жа невядомыя кінулі выбуховы пакет ці гранату ў мінакоў. У выніку тры асобы моцна параненыя.

Паводле ўкраінскіх сацыёлягаў, 35% жыхароў краіны выказваюць трывогу адносна будучыні, 38% украінцаў баяцца новай вайны з Расеяй. На гэтым фоне зразумелы непакой, які дэманструе Кіеў у зьвязку з вайсковымі вучэньнямі ў Беларусі. Ва Ўкраіне баяцца, што гэтым разам Масква нанясе ўдар з поўначы. Тым больш, што пра новае абвастрэньне пастаянна заяўляюць сэпаратысты.

Якая верагоднасьць новага вітка канфлікту паміж Расеяй ды Ўкраінай? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт