Logo Polskiego Radia
Print

Расея разьвітваецца з Эўрапейскім унівэрсытэтам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.09.2017 15:45
  • Расея разьвітваецца.mp3
Эўрапейскі ўнівэрсытэт у Санкт-Пецярбургу лічыўся адным зь лідараў гуманітарнай адукацыі ў Расеі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Цяпер установа на мяжы закрыцьця.

Мінулы год у Эўрапейскім унівэрсытэце прайшоў пад знакам кантрольных праверак ды судовых слуханьняў. Праверкі пачаліся ў сярэдзіне мінулага году пасьля зваротаў дэпутата Мілонава ды ініцыятыўных грамадзян, якія баяліся, што ВНУ не таму вучыць расейскую моладзь. Рособрнадзор, які дагэтуль ня меў прытэнзій, на якасьць адукацыі правяраў установы 11 разоў. У выніку чыноўнікі адклікалі ва ўнівэрсытэта ліцэнзію на адукацыйную дзейнасьць. Унівэрсытэт спрабаваў бараніцца ў судзе. Разгляд справы адкладалі, і так удалося завершыць навучальны год. Новых студэнтаў ВНУ ўжо не набраў.

Падобная сытуацыя была на пачатку 2000-ых у Беларусі, дзе ўлады зачынілі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску. ВНУ ўратавалася ў выгнаньні. Ці падобны лёс цяпер чакае эўрапейскія навучальныя ўстановы?

Гэтую тэму мы абмякроўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

слухайце размова ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт