Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не паддаецца ціску Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.09.2017 16:25
  • Беларусь не паддаецца ціску Расеі.mp3
Экспэрт Цэнтра Астрагорскага С.Богдан лічыць, што Беларусь адзіная краіна ў рэгіёне, якага прадпрымае ўдалыя спробы дывэрсыфікацыі паставак нафты.
commons.wikimedia.org/By Žiedas - Praca własna, Domena publiczna

Расея, а нават дакладна сам Уладзімер Пуцін хоча ўцягнуць Беларусь у байкот балтыйскіх партоў Літвы і Латвіі. На мінулым месяцы на канфэрэнцыі па транспарце прэзыдэнт Расеі запатрабаваў, каб Беларусь перанакіравала экспартныя патокі ў расейскія парты Балтыйскага мора.

Беларусь не думае падпарадкоўвацца. Адразу на наступны дзень пасьля гэтай канфэрэнцыі выконваючы абавязкі генэральнага дырэктара «Беларускай нафтавай кампаніі» Сяргей Грыб заявіў, што Менск хоча працягваць супрацоўніцтва з краінамі Балтыі.

Ці Беларусі ўдасцца выйсьці з гэтай сытуацыі, што можа зрабіць Расея, што рызыкуе Менск, калі не паслухае «прапановы» Пуціна?

Экспэрт Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан зазначае, што Беларусь робіць шмат з мэтай дывэрсыфікацыі паставак нафты, напрыклад перабудоўвае НПЗ, каб іх прыстасаваць да перапрацоўкі іншай нафты і каб рэнтабэльнасьць была настолькі высокай, што кампэнсуе транспартныя выдаткі. Беларусы падключылі да гэтай справы кітайцаў.

Расейскія камэнтатары высілкі Беларусі называюць кур’ёзам а паводле Сяргея Богдана яны могуць даць станоўчыя вынікі.

Гутарка з Сяргеем Богданам у далучаным файле


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт