Logo Polskiego Radia
Print

49 гадоў таму ў Варшаве самаспаліўся Рышард Сівец, жаўнер АК

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.09.2017 11:08
Гэта быў пратэст супраць умяшальніцтва краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году.
IPN, Domena publiczna, commons.wikimedia.org

49 гадоў таму ў Варшаве самаспаліўся Рышард Сівец, жаўнер АК
8 верасьня 1968 году адбываліся цэнтральныя дажынкі на Стадыёне Х-годзьдзя ў Варшаве. На ўрачыстасьць прыбылі прадстаўнікі ўраду, дыпляматы, госьці з цэлай краіны і жыхары сталіцы. Мяркуецца, што там знаходзілася 100 тысяч чалавек. Рышар Сівец, якія стаяў на адной з трыбун, раскінуў улёткі, а пасьля абліўся растваральнікам і падпаліўся выкрыкваючы «Пратэстую!». Гэта быў трагічны акт супраціву ў дачыненьні да ўмяшальніцтва арганізацыі Варшаўская дамова ў Чэхаславаччыну ў жніўня 1968 году.
Рышар Сівец быў жаўнерам АК. Пасьля завяршэньня вайны ён не пагадзіўся заняць пасаду настаўніка гісторыі, паколькі не хацеў вучыць дзяцей фальшывай вэрсіі гісторыі. Працаваў бугальтарам. Ён ня мог зьмірыцца з камуністычным рэжымам. Сівец пісаў і распаўсюджваў улёткі, якія паказвалі праўду пра ПНР. Вырашальным момантам стаў уваход войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну. Ідэю самаспаленьня Рышард Сівец запазычыў у будыйскіх манахаў, якія пратэставалі супраць вайны ў Віетнаме.
Рышард Сівец памёр у шпіталі 12 верасьня 1968 году. Службы бясьпекі распаўсюдзілі інфармацыю аб псыхічным захворваньні Сіўца, а СМІ не напісалі пра справу ні слова. Першая інфармацыя пра самаспаленьне паявілася на Радыё Свабодная Эўропа ў красавіку 1969 году.

8 верасьня 1968 году адбываліся цэнтральныя дажынкі на Стадыёне Х-годзьдзя ў Варшаве. На ўрачыстасьць прыбылі прадстаўнікі ўраду, дыпляматы, госьці з цэлай краіны і жыхары сталіцы. Мяркуецца, што там знаходзілася 100 тысяч чалавек.

Рышар Сівец, які стаяў на адной з трыбун, раскінуў улёткі, а пасьля абліўся растваральнікам і падпаліўся выкрыкваючы «Пратэстую!». Гэта быў трагічны акт супраціву ў дачыненьні да ўмяшальніцтва арганізацыі Варшаўская дамова ў Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году.

Рышар Сівец быў жаўнерам АК. Пасьля завяршэньня вайны ён не пагадзіўся заняць пасаду настаўніка гісторыі, паколькі не хацеў вучыць дзяцей фальшывай вэрсіі гісторыі. Працаваў бугальтарам. Ён ня мог зьмірыцца з камуністычным рэжымам. Сівец пісаў і распаўсюджваў улёткі, якія паказвалі праўду пра ПНР. Вырашальным момантам стаў уваход войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну. Ідэю самаспаленьня Рышард Сівец запазычыў у будыйскіх манахаў, якія пратэставалі супраць вайны ў Віетнаме.

Рышард Сівец памёр у шпіталі 12 верасьня 1968 году. Службы бясьпекі распаўсюдзілі інфармацыю аб псыхічным захворваньні Сіўца, а СМІ не напісалі пра справу ні слова. Першая інфармацыя пра самаспаленьне паявілася на Радыё Свабодная Эўропа ў красавіку 1969 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт