Logo Polskiego Radia
Print

Ці Польшча выйграла б трэцюю сусьветную вайну?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2017 15:14
Паводле апрацаванага польскімі й амэрыканскімі экспэртамі мадэляваньня - не ў кожным выпадку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Ці Польшча выйграла б трэцюю сусьветную вайну?
Паводле апрацаванага польскімі й амэрыканскімі экспэртамі мадэляваньня - не ў кожным выпадку.
Расея атакуе Польшчу. Польская армія, Войскі тэрытарыяльнай абароны й амэрыканскія сілы NATO змагаюцца за ўтрыманьне лініі фронту на рацэ Вісла. Толькі пасьля 43 дзён, з дапамогай альянсу, палякам удаецца перамагчы расейскую армію. Гэткае мадэляваньне распрацавалі экспэрты з Фонду імя Казімежа Пуласкага (Kazimierz Pułaski). Аднак перамога Польшчы - гэта выключна адзін з многіх варыянтаў ваеннай гульні, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
У падрыхтоўцы мадэляваньня палякам дапамагалі амэрыканскія вайсковыя экспэрты з фонду „Potomac”.
„Аказалася, што гіпатэтычная лінія фронту праходзіла б на Вісьле і Нарве, то бок дакладна так, як і ў выпадку ўсіх канфліктаў, якія адбыліся з Расеяй пачынаючы з XIX стагодзьдзя”, - кажа Яцэк Бартосяк (Jacek Bartosiak) з фонду.
Паводле вынікаў дадзенага мадэляваньня, ужо на пачатку магчымай расейскай агрэсіі Паўночнаатлянтычны пакт быў бы прымушаны „ахвяраваць” краінамі Балтыі. У першыя дні альянс змагаўся б за перавагу ў паветры. Праблемай было б утрыманьне лініі фронту ў рэгіёне ніжняй Віслы.
Польскія аналітыкі кажуць адкрыта: у нас няма дастатковых сілаў, каб абараняцца самастойна.
Калі тады Польшча магла б спадзявацца на рэальную падтрымку з боку Захаду? Прыкладна праз месяц. Падтрымка каля 40 тысяч жаўнераў NATO дазволіла б Польшчы пачаць контратаку. Перамогі можна было б чакаць пасьля двух тыдняў.
Аднак падчас мадэляваньня патэнцыйнага канфлікту пад увагу браліся яго розныя варыянты. На жаль, не ўсе яны заканчваюцца для Польшчы пасьпяхова, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт