Logo Polskiego Radia
Print

Палякі п'юць усё больш алькаголю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.09.2017 14:54
На фоне Эўропы рост спажываньня алькаголю ставіць Польшчу на пазыцыю лідара.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі п'юць усё больш алькаголю
На фоне Эўропы рост спажываньня алькаголю ставіць Польшчу на пазыцыю лідара.
Палякі з кожным годам п'юць усё больш алькаголю. На фоне Эўропы рост спажываньня алькаголю ставіць Польшчу на пазыцыю лідара, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”.
Дырэктар Польскага агенцтва па вырашэньні алькагольных праблем Кшыштаф Бжузка (Krzysztof Brzózka) кажа, што сыстэма аховы здароўя ахоплівае ў Польшчы прыблізна 600 - 800 тысяч чалавек, якім пастаўлены дыягназ „алькагалізм”.
Ён дадаў, што кожны год у сыстэме лячэньня прыбывае 350 тысяч новых залежных. У сваю чаргу празьмерныя й шкодныя колькасьці алькаголю спажываюць у краіне больш за 3 мільёны чалавек.
Паводле агульных ацэнак, Нацыянальны фонд аховы здароўя выдаткоўвае 8-10 млрд злотых у год на ліквідацыю мэдыцынскіх наступстваў спажыцьця алькаголю палякамі.
„Гэта велізарная сума. Акрамя таго, у сыстэме не пазначаецца, ці прычынай той ці іншай хваробы зьяўляецца менавіта празьмернае спажыцьцё алькаголю”, - кажа Бжуска.
Ён нагадвае таксама пра выдаткі, зьвязаныя зь бясьпекай дарожнага руху, ДТЗ, да якіх прычыніліся п'яныя кіроўцы, кошты зьнішчэньняў, зьдзейсьненых п’янымі вандаламі, і кошты адсутнасьці алькаголікаў на працы.
Паводле агульных разьлікаў, кожны год з-за гэтых прычынаў дзяржава траціць 26-32 млрд злотых.
У сваю чаргу паводле дасьледаваньняў прафэсар Эмануэле Скафата зь Італьянскага санітарнага інстытута, у 2010 годзе з-за злоўжываньня алькаголем увесь Эўразьвяз страціў каля 160 мільярдаў эўра.
„Да гэтага трэба дадаць усе іншыя праблемы, якія алькаголь выклікае ў сямейным жыцьці”, - падкрэсьлівае экспэрт.
І хоць Польшча ўжо робіць шмат, каб прадухіліць праблемы, зьвязаныя з алькаголем, то гэтага ўсё ж яшчэ не дастаткова.
Дырэктар Польскага агенцтва па вырашэньні алькагольных праблем Кшыштаф Бжузка нагадвае, што паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, ёсьць тры спосабы вырашэньня праблемы злоўжываньня алькаголем.
Першы – гэта поўная забарона рэклямы алькаголю. Другі – гэта абмежаваньне доступу да алькаголю за кошт скарачэньня гандлёвай прапановы, і трэці – увядзеньне высокай цаны на алькагольныя напоі, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт