Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя лекары рыхтуюцца да масавай галадоўкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2017 12:04
Гаворка ідзе пра мэдыкаў, гэтак званых «рэзыдэнтаў», якія зарабляюць максымальна $700.
pixabay.com/Public Domain

„Newsweek” піша пра насьпелую праблему ў польскай сыстэме аховы здароўя

У Польшчы надоечы на дзяжурствах памерлі чацьвёра маладых лекараў на працягу чатырох тыдняў. Лекары абураныя. У краіне рыхтуецца першае сурʼёзнае сутыкненьне кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» з уплывовай прафэсійнай групай. Гаворка ідзе пра мэдыкаў, гэтак званых «рэзыдэнтаў». У Польшчы іх 22 тысячы.

Гэтая група 2 кастрычніка плянуе пачаць масавую галадоўку, у якой прымуць удзел некалькі дзясяткаў маладых дактароў. Астатнія заявілі ўдзел у акцыі «Хай пальецца кроў», падчас якой «рэзыдэнты» будуць здаваць кроў. – З аднаго боку, мы папоўнім крыху донарскія пункты, а з другога – за гэта абавязкова нам даюць свабодны дзень, - тлумачыць сутнасьць акцыі Катажына Пікульска, старшыня Асацыяцыі маладых лекараў «Пагадненьне рэзыдэнтаў». Такі свабодны дзень, улічыўшы кадравыя недахопы, у некаторых шпіталях прывядзе да дэзарганізацыі, – адзначае Пікульска.

Маладыя лекары дамагаюцца ад ураду павелічэньня зарплаты рэзыдэнта – цяпер атрымліваюць максымальна ня цэлыя 700 даляраў (2200-2500 злотых у даляравым эквіваленце 612- 696 даляраў) чыстымі. Рэзыдэнты патрабуюць большых сродкаў на ахову здароўя ў Польшчы, так як ў Эўразьвязе 6,8% ВУП, цяпер у Польшчы – 4,3% ВУП.

Дырэктары шпіталяў баяцца бунту маладых.

„Newsweek” тлумачыць, хто такі доктар-рэзыдэнт. Гэта мэдык, які прайшоў 6 гадоў мэдыцынскага ВНУ, 13 месяцаў адпрацаваў на стажыроўцы, здаў экзамен на лекара, але ў яго няма спэцыяльнасьці. Ён мае права выконваць працу мэдыка, аднак ён не зьяўляецца самастойным лекарам, працуе некалькі гадоў пад наглядам старэйшых калег і здабывае канкрэтную спэцыяльнасьць: анэстэзіёляга, тэрапэўта, артапэда, хірурга, і гд.

Рэзыдэнту заробак плаціць не шпіталь, а дзяржаўны бюджэт. Дырэктарам бальніц выгадна мець рэзыдэнтаў, бо ім не плацяць, а маюць працаўнікоў, якія мусяць спакойна працаваць, бо ў іншым выпадку ім цяжка будзе зрабіць спэцыяльнасьць.

Лекары-рэзыдэнты наракаюць на малыя заробкі, на непасільную працу – 300-400 гадзін у месяц (паводле польскага кодэксу працы 48 гадзін на тыдзен, што дае 192 гадзіны ў месяц – рэд).

Таму маладыя лекары зьязджаюць з Польшчы, напрыклад, у Нямеччыну, дзе доктар мае права працаваць толькі 8 гадзін у дзень і за гэта атрымлівае годны заробак.

Штогод Галоўная мэдычная палата выдае 800 пасьведчаньняў лекарам, якія хадайнічаюць за прызнаньне іх кваліфікацый у краінах ЭЗ.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт