Logo Polskiego Radia
Print

Рэкорднае паўгодзьдзе для польскіх дзяржкампаній

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2017 16:00
Толькі дзьве з 15 дзяржаўных кампаній дасягнулі горшага выніку, чым годам раней.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рэкорднае паўгодзьдзе для польскіх дзяржкампаній
Толькі дзьве з 15 дзяржаўных кампаній дасягнулі горшага выніку, чым годам раней.
У першай палове бягучага году 15 дзяржаўных кампаній, якія каціруюцца на біржы каштоўных папераў, зафіксавалі агулам каля 15 мільярдаў злотых прыбытку. Гэта ўдвая больш, чым летась і амаль у тры разы лепш, чым у 2014-2015 гадах.
Самае важнае, што ўпершыню цягам апошніх чатырох гадоў ні адна са згаданых кампаніі не зафіксавала страты ў першай палове бягучага году. Нагадаем, у 2014 годзе страты зафіксавалі тры кампаніі, у 2016 – таксама тры.
Напрыклад, першая палова 2014 году была найгоршым пэрыядам у гісторыі дзейнасьці PKN Orlen. У сваю чаргу сёлета тая ж кампанія выпрацавала амаль 3,5 мільярда злотых прыбытку. Гэта пакуль рэкорд.
У агульнай складанасьці 1 млрд злотых прыбытку перавысілі яшчэ шэсьць дзяржаўных кампаній, у тым ліку група PGNiG, якая зарабіла крыху больш за 2 мільярды злотых. Толькі дзьве з 15 дзяржаўных кампаній мелі горшы вынік, чым годам раней. Гэта Польскі холдынг нерухомасьці (PHN) і банк PKO BP.
Экспэрты рынку пераконваюць, што станоўчымі вынікамі кампаніі могуць пахваліцца нягледзячы на зьмену кіраўнічых кадраў. Паводле іх, асноўны ўплыў на іх сытуацыю мелі: добрая эканамічная сытуацыя й палітыка ўраду.
„У большасьці выпадкаў - гэта буйныя карпарацыі, якія ў пэўным сэнсе жывуць сваім уласным жыцьцём. Ажыцьцяўленьне буйных стратэгічных зьменаў займае там шмат часу, які яшчэ не мінуў”, - кажа Міхал Дамброўскі (Michał Dąbrowski), аналітык Брокерскага дому XTB. Ён падкрэсьлівае, што рэальную вартасьць новых мэнэджэраў дзяржкампаній можна будзе ацаніць тады, калі адбудзецца пагаршэньне эканамічнай кан’юнктуры.
Экспэрты нагадваюць таксама пра станоўчую сытуацыю польскай эканомікі наогул. У першым квартале бягучага году ВУП Польшчы вырас на 4%. Цягам апошніх 5 гадоў толькі адзін раз у Польшчы фіксаваліся лепшыя вынікі. Апрача таго эканамічнае ажыўленьне бачнае таксама па ўсёй Эўропе.
Эканамісты падкрэсьліваюць, што буйным дзяржаўным кампаніям паспрыялі таксама значныя зьмены ў правілах, якія ўвёў польскі ўрад.
money.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт