Logo Polskiego Radia
Print

Аўтапрамысловасьць Польшчы перажывае бум

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.09.2017 15:47
Аднак гэтай галіне пачынае не хапаць працоўнай сілы.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Аўтамабільная прамысловасьць Польшчы перажывае бум, яле ёй катастрафічна не хапае працоўных рук – піша газэта Puls Biznesu.

У першым паўгодзьдзі гэтага году вытворцы аўтамабіляў і аўтазапчастак Польшчы выпусьцілі прадукцыі на 18 мільярдаў даляраў, што на 7,5 % больш, чым у адпаведным пэрыядзе мінулага году. Польшча пераважна спэцыялізуецца на выпуску запчастак. Доля аўтакампанэнтаў у вытворчасьці аўтамабільнай галіны складае 57%. У аўтапрамысловасьці працуе каля 470 тысячаў чалавек.

Асноўнай праблемай для разьвіцьця галіны цяпер зьяўляецца недахоп працоўных рук. Вытворцы, якія будуюць новыя фабрыкі, інвэстуюць у рэгіёны паўночнай Польшчы, дзе раней не выпускалася аўтамабіляў. У традыцыйных індустрыяльных раёнах паўднёвай Польшчы запасы рабочых з адпаведнай кваліфікацыяй вычарпаліся – піша газэта.

Рэкордныя даходы польскія вытворцы аўтамабіляў і аўтазапчастак атрымалі і ад экспарту. За 6 месяцаў гэтага году за мяжу было прададзена прадукцыі на 13,3 мільярды даляраў, што на 9,5% больш, чым за студзень-чэрвень мінулага году. Асноўнымі накірункамі экспарту зьяўляюцца Нямеччына, Італія і Чэхія.

Puls Biznesu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт