Logo Polskiego Radia
Print

Зьніжэньне пэнсійнага ўзросту стварае праблему для мэдыцынскай сфэры

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.09.2017 17:11
У Польшчы адчуваецца востры недахоп мэдсёстраў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

З 2 кастрычніка Польшча зьніжае ўзрост выхаду на пэнсію. З 2013 па 2016 год краіна паступова павышала пэнсійны ўзрост, каб давесьці яго да 67 гадоў для мужчынаў і жанчынаў. Пасьля выбараў 2015 году новы ўрад вырашыў вярнуць папярэдні ўзрост выхаду на адпачынак, які складаў 60 гадоў для жанчынаў і 65 – для мужчынаў.

Вяртаньне старога пэнсійнага ўзросту рызыкуе павялічыць нагрузку на бюджэт і стварыць дзірку на рынку працы – папярэджвае Gazeta Wyborcza.

Да канца году права на выхад на пэнсію атрымаюць 330 тысячаў чалавек. Каб заахвоціць іх заставацца на працы, польскі ўрад павышае пэнсію на 8% за кожны дадаткова адпрацаваны год. Аднак на вышэйшую пэнсію спакушаюцца ня ўсе. Раней на заслужаны адпачынак хочуць пайсьці прадпрымальнікі, выкладчыкі ўнівэрсытэтаў і фэрмэры. Чаму? Таму, што яны змогуць атрымліваць з бюджэту пэнсію і адначасова падпрацоўваць.

Таксама раней хочуць выйсьці на пэнсію мэдсёстры, якія скардзяцца на цяжкія ўмовы працы. Іх сыход стварае сапраўдную праблему – піша Gazeta Wyborcza. Асобы ва ўзросьце да 40 гадоў складаюць усяго 14% усяго ніжэйшага мэдпэрсаналу Польшчы. Сярэдні ўзрост мэдсястры – 51 год. Каб замяніць мэдсёстраў, якія сыходзяць на пэнсію, шпіталям штогод патрэбна будзе браць на працу 10 тысячаў чалавек.

Gazeta Wyborcza/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт