Logo Polskiego Radia
Print

Пакупка вугалю з Данбасу - гэта фінансаваньне тэрарызму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2017 12:14
Міністар энэргетыкі Ўкраіны расчараваны тым, што ў Польшчу трапляе вугаль з ЛНР.
photo: pixabay.com/CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Учора выданьне напісала, што вугаль з Данбасу трапляе ў Польшчу, і апісала схему, як гэта адбываецца. Сёньня газэта працягвае тэму і друкуе інтэрвію з міністрам энэргетыкі Ўкраіны Ігарам Насалыкам. Украінскі палітык не ўтойвае расчараваньня тым, што ў Польшчу трапляе вугаль з ЛНР. Насалык разьлічвае на рашучую рэакцыю польскіх уладаў.
Выданьне піша, што ўкраінскі міністар у гэтай справе размаўляў з польскім міністрам энэргіі Кшыштафам Тхужэўскім. “Мы абое ўспрынялі гэтую інфармацыю нэгатыўна. Зразумела, я не магу гаварыць польскаму ўраду, што ён павінен рабіць. Але я думаю, што пазыцыя міністра будзе дастаткова рашучая”, - гаворыць газэце Іраг Насалык.
Выданьне аднак нагадвае, што дагэтуль рэакцыя польскага міністра была як раз ня вельмі рашучай. Міністар Тхужэўскі адзначаў, што гэтага вугалю паставілі ня так шмат. “Няважна, шмат ці мала. Калі дадаць лыжку дзёгцю ў бочку з мёдам, то псуецца смак цэлай бочкі. Мы, як дзяржава, лічым, што пакупка вугалю з сэпаратысцкіх тэрыторый зьяўляецца барацьбой супраць Украіны”, - адказаў Ігар Насалык.

Dziennik Gazeta Prawna: Учора выданьне напісала, што вугаль з Данбасу трапляе ў Польшчу, і апісала схему, як гэта адбываецца. Сёньня газэта працягвае тэму й друкуе інтэрвію з міністрам энэргетыкі Ўкраіны Ігарам Насалыкам. Украінскі палітык не ўтойвае расчараваньня тым, што ў Польшчу трапляе вугаль з ЛНР. Насалык разьлічвае на рашучую рэакцыю польскіх уладаў.

Выданьне піша, што ўкраінскі міністар у гэтай справе размаўляў з польскім міністрам энэргіі Кшыштафам Тхужэўскім. “Мы абое ўспрынялі гэтую інфармацыю нэгатыўна. Зразумела, я не магу гаварыць польскаму ўраду, што ён павінен рабіць. Але я думаю, што пазыцыя міністра будзе дастаткова рашучая”, - гаворыць газэце Іраг Насалык.

Выданьне аднак нагадвае, што дагэтуль рэакцыя польскага міністра была як раз ня вельмі рашучай. Міністар Тхужэўскі адзначаў, што гэтага вугалю паставілі ня так шмат. “Няважна, шмат ці мала. Калі дадаць лыжку дзёгцю ў бочку з мёдам, то псуецца смак усяго мёду. Мы, як дзяржава, лічым, што пакупка вугалю з сэпаратысцкіх тэрыторый зьяўляецца барацьбой супраць Украіны”, - адказаў Ігар Насалык.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт