Logo Polskiego Radia
Print

Набліжаецца хваля гастарбайтэраў з Усходняй Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.10.2017 15:49
Амаль палова апытаных грамадзянаў Украіны хоча зьехаць на працу за мяжу, у тым ліку ў Польшчу.
youtube.com/screen

Набліжаецца хваля гастарбайтэраў з Усходняй Эўропы
Амаль палова апытаных грамадзянаў Украіны хоча зьехаць на працу за мяжу, у тым ліку ў Польшчу.
Амаль палова апытаных украінцаў хоча зьехаць на працу за мяжу. Кожны другі зь іх думае пра Польшчу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле дадзеных Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, за першае паўгодзьдзе 2017 году колькасьць заяваў на дазвол на працу ўжо перавысіла 117 тысяч. У аналягічным пэрыядзе мінулага году заявак было на палову менш (50,6 тысяч).
Павялічваецца таксама колькасьць заяваў аб намеры даручэньня працы іншаземцам. У першай палове 2017 году польскія працадаўцы перадалі амаль 948 тысяч гэткіх дакумэнтаў. У той час як са студзеня па чэрвень 2016 году іх было крыху больш за 634 тысячы. У абодвух выпадках заявы датычылі перш за ўсё грамадзянаў Украіны.
Тым часам, паводле апошніх дадзеных украінскага дасьледчага агенцтва Rating Group, на працу за мяжу хацелі б зьехаць 44% грамадзянаў Украіны. 68% зь іх - гэта людзі ва ўзросьце да 35 гадоў. Найбольш ахвотна яны эмігравалі б у Нямеччыну (37%), Польшчу (26%), ЗША (22%) і ў Канаду (21%).
Дасьледаваньне таксама паказвае, што кожны трэці жыхар Украіны хацеў бы зьехаць за мяжу назаўсёды. Сярод моладзі гэты працэнт яшчэ вышэйшы – 54%.
Што цягне ўкраінцаў за мяжу? Па-першае, высокая зарплата. У большасьці эўрапейскіх краін прапанаваны заробак у некалькі разоў перавышае айчынны.
На што скардзяцца гастарбайтэры з Украіны? Перш за ўсё, на адсутнасьць дапамогі з боку польскай дзяржавы й бюракратыю.
„Польшча павінна быць зацікаўленая ў кваліфікаваных рабочых, якія тут паселяцца й будуць працаваць. На жаль, усё больш украінцаў праз нейкі час вырашае ехаць далей на Захад, бо там можна зарабіць больш”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” старшыня Прафсаюзу работнікаў з Украіны Юрась Карагін. Ён дадае, што многія ўкраінцы з-за адсутнасьці падтрымкі з боку польскай дзяржавы пераходзяць у ценявую зону. Паводле дасьледаваньняў, кожны пяты мігрант з Украіны працуе ў Польшчы без кантракту.
аз

Амаль палова апытаных украінцаў хоча зьехаць на працу за мяжу. Кожны другі зь іх думае пра Польшчу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Паводле дадзеных Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, за першае паўгодзьдзе 2017 году колькасьць заяваў на дазвол на працу ўжо перавысіла 117 тысяч. У аналягічным пэрыядзе мінулага году заявак было на палову менш (50,6 тысяч).

Павялічваецца таксама колькасьць заяваў аб намеры даручэньня працы іншаземцам. У першай палове 2017 году польскія працадаўцы перадалі амаль 948 тысяч гэткіх дакумэнтаў. У той час як са студзеня па чэрвень 2016 году іх было крыху больш за 634 тысячы. У абодвух выпадках заявы датычылі перш за ўсё грамадзянаў Украіны.

Тым часам, паводле апошніх дадзеных украінскага дасьледчага агенцтва Rating Group, на працу за мяжу хацелі б зьехаць 44% грамадзянаў Украіны. 68% зь іх - гэта людзі ва ўзросьце да 35 гадоў. Найбольш ахвотна яны эмігравалі б у Нямеччыну (37%), Польшчу (26%), ЗША (22%) і ў Канаду (21%).

Дасьледаваньне таксама паказвае, што кожны трэці жыхар Украіны хацеў бы зьехаць за мяжу назаўсёды. Сярод моладзі гэты працэнт яшчэ вышэйшы – 54%.
Што цягне ўкраінцаў за мяжу? Па-першае, высокая зарплата. У большасьці эўрапейскіх краін прапанаваны заробак у некалькі разоў перавышае айчынны.
На што скардзяцца гастарбайтэры з Украіны? Перш за ўсё, на адсутнасьць дапамогі з боку польскай дзяржавы й бюракратыю.

„Польшча павінна быць зацікаўленая ў кваліфікаваных рабочых, якія тут паселяцца й будуць працаваць. На жаль, усё больш украінцаў праз нейкі час вырашае ехаць далей на Захад, бо там можна зарабіць больш”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” старшыня Прафсаюзу работнікаў з Украіны Юрась Карагін.

Ён дадае, што многія ўкраінцы з-за адсутнасьці падтрымкі з боку польскай дзяржавы пераходзяць у ценявую зону. Паводле дасьледаваньняў, кожны пяты мігрант з Украіны працуе ў Польшчы без кантракту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт