Logo Polskiego Radia
Print

Польскія касмэтычныя фірмы прарываюцца на Блізкі Ўсход

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.10.2017 12:12
Прывабнай краінай зьяўляецца Іран з рынкам у 40 млн маладых іранцаў.
pixabay.com/moritz320/Public Domain CC0

Польскія касмэтычныя фірмы прарываюцца на Блізкі Ўсход, паведамляе эканамічная газэта Puls Biznesu. Усё больш польскіх кампаніяй, якія выпускаюць касмэтыку, імкнуцца заняць блізкаўсходнія рынкі. Прывабнай краінай зьяўляецца Іран з рынкам у 40 млн маладых іранцаў.

Нядаўна на іранскі рынак увайшла фірма Basel Olten Pharm – кампанія, якая менш вядомая ў Польшчы, чым за мяжой. Акрамя Блізкага Ўсходу, фірма інтэнсіўна пастаўляе сваю прадукцыю ў Расею. «У Іране пражывае каля 80 млн чалавек, больш за палову насельніцтва – гэта людзі ва ўзросьце да 35-і гадоў. Гэта вялікі й пэрспэктыўны рынак», – кажа старшыня праўленьня кампаніі Міраслаў Брык. Нядаўна пра пачатак паставак у Іран заявіла адна з буйнейшых польскіх касмэтычных кампаній Dr Irena Eris.

Польская касмэтычная галіна пастаўляе сваю прадукцыю ў больш чым 160 краінаў сьвету, у тым ліку ў такія далёкія куткі плянэты, як Мэксыка, Інданэзія й Аўстралія. Галоўнымі пакупнікамі польскай касмэтыкі зьяўляюцца аднак Расея й рынкі Эўразьвязу – Нямеччына й Вялікабрытанія.

У мінулым годзе ў краіны ЭЗ Польшча паставіла касмэтыкі на 4,74 млрд злотых (1,1 млрд эўра), паведамляе Puls Biznesu.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт