Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя «Варшаўскага кур’ера» - старэйшай польскай газэты (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.10.2017 20:01
  • historia.mp3
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі: Без начнога гаршка й «Варшаўскага кур’ера» я не магу заснуць».
Першая паласа "Варшаўскага кур'ера" з 7 мая 1926 годуПершая паласа "Варшаўскага кур'ера" з 7 мая 1926 годуcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы прадставім вашай увазе гісторыю «Варшаўскага кур’ера» – адной са старэйшых польскіх газэт. Газэта была заснаваная ў 1821 годзе й выдавалася да пачатку вайна – да 1939 году.

Гісторыя газэты ў сучасным значэньні гэтага слова пачынаецца сапраўды ў 1821 годзе, але ў другой палове 18-га стагодзьдзя ў польскай сталіцы выйшла некалькі нумароў пад такой жа самай назвай. Распавядае прафэсар гісторыі Эва Пачоска.

Прафэсар Эва Пачоска: «Варшаўскі кур’ер» выходзіў некалькі гадоў, у прыватнасьці, пад кіраўніцтвам Францішка Багамольца – тагачаснага вядомага дзеяча культуры. Гэта было першае пэрыядычнае выданьне, прысьвечанае Варшаве. Тады, у другой палове 18-га стагодзьдзя, Варшава пачынала станавіцца сапраўдным горадам культуры ў эўрапейскім значэньні гэтага слова. Пазьней быў працяглы перапынак, і ў першай палове 19-га стагодзьдзя пачаў выходзіць «Варшаўскі кур’ер», які выдаваўся ажно да пачатку Другой сусьветнай вайны, так што ён моцна ўкараніўся ў гісторыю Варшавы.

З 1821 годзе газэта была ўзноўленая, тады яна мела кансэрватыўны характар і гуртавала вакол сябе патрыётаў, якія пазьней прымалі ўдзел альбо былі зьвязаныя з паўстаньнем 1863 году. Варта нагадаць, што ў той момант наклад газэты, паводле тагачасных меркаў, ня быў малым і складаў ажно 25 тыс. экзэмпляраў. Для параўнаньня: іншыя газэты выходзілі тыражом у 8 тыс. асобнікаў.

/

У 1880-х гадаў на старонках «Варшаўскага кур’ера» артыкулы публікаваў вядомейшы польскіх пісьменьнік Баляслаў Прус, час ад часу ў газэце можна было прачытаць тэксты Генрыка Сянкевіча.

Дарэчы, пісьменьнік Уладзіслаў Рэймант, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 1924 годзе, аднойчы сказаў, што «без начнога гаршка й «Варшаўскага кур’ера» я не магу заснуць».

Рэдакцыя
Рэдакцыя газэты, 1920-1930-я гады/Public Domain


У міжваенны пэрыяд газэта засталася пры сваёй правай арыентацыі, папулярнасьць яе не аслабела – у 1920-30-я гады тыраж пэрыядычнага выданьня складаў 50 тыс. асобнікаў. Газэта была вельмі папулярнай сярод сталічнай і ўвогуле польскай інтэлігенцыі й дзяржслужачых, у тым ліку й дзякуючы шматлікім аб’явам.

Апошні раз газэта выйшла 9 кастрычніка 1939 году, пасьля 118 гадоў існаваньня. Тады Варшава ўжо была пад гітлераўскай акупацыяй.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт