Logo Polskiego Radia
Print

Дырэктар Астравецкай АЭС: Станцыю у асноўным будуюць беларускія фірмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2017 14:55
  • АЭС.mp3
На днях было арганізаванае наведваньне будпляцоўкі для дзяржаўных і замежных СМІ.
Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Будова першага энэргетычнага блёку на Астравецкай АЭС завершана больш, чым на 50%. У сваю чаргу другі блёк гатовы ў 40%. На колькі, паводле кіраўніцтва БелАЭС, атамная станцыя ў Астраўцы бясьпечная? Пра гэта ў сюжэце АВ.
Журналісты вельмі рэдка маюць доступ да будаўнічай пляцоўкі Астравецкай АЭС. На днях было арганізаванае наведваньне будпляцоўкі для дзяржаўных і замежных СМІ, сярод якіх быў і карэспандэнт Польскага радыё. Звычайна мы пішам пра праблемныя моманты, зьвязаныя з беларускай атамнай станцыяй. Сёньня прапануем вашай увазе паглядзець на Астравецкую АЭС вачыма яе кіраўнікоў.
Дырэктар Міхаіл Філімонаў расказаў журналістам, што АЭС у пераважнай большасьці будуюць беларускія фірмы, але неабходныя матэрыялы амаль цалкам паходзяць з Расеі.
М. Філімонаў: Будаўніча-мантажныя паслугі на сёньняшні дзень на 72% выконваюцца сіламі беларускіх арганізацый. Калі казаць пра абсталяваньне, то беларускае складае 8%. Буйныя энэргетычныя прадпрыемствы знаходзяцца за межамі Беларусі.
Міхаіл Філімонаў адзначыў, што падрыхтоўка спэцыялістаў вялася ў Расеі, а нядаўна ў Менску адчынілася атамная спэцыяльнасьць.
М. Філімонаў: Існуе цэлая сыстэма адукацыі. Прынятая дзяржаўная праграма па абучэньні. Тэарэтычную падрыхтоўку мы праводзілі ў Обнінскім і Іванаўскім інстытутаў у Расеі. Цяпер у Тэхнічным унівэрсытэце адчынена спэцыяльнасьць «Атамная станцыя». Практычная падрыхтоўка, стажыроўкі праводзяцца на расейскіх станцыях, у прыватнасьці на Новаваронескай АЭС.
Галоўны інжынэр Беларускай АЭС Анатоль Бондар нагадаў журналістам асноўную характарыстыку Астравецкай АЭС і пераконваў, што гэта цалкам бясьпечная станцыя.
А. Бондар: Праект АЭС-2006 зьяўляецца вынікам эвалюцыйнага разьвіцьця самага распаўсюджанага тыпу рэактараў, якія сябе добра паказалі. Асноўнае тэхналягічнае абсталяваньне мае вялікі досьвед эксплёатацыі на расейскіх АЭС і за мяжой. Адметнай рысай нашага праекту зьяўляецца тое, што побач з традыцыйнымі прымененыя пасіўныя сыстэмы бясьпекі. Аналіз падзей на АЭС у Фукусіме паказаў, што нашы энэргаблёкі добра абароненыя ад падобных зьяў. Праведзеныя стрэс-тэсты паказалі, што ня трэба ніякай карэкціроўкі.
Разьвейваў сумневы пра магчымыя пагрозы таксама начальнік рэактарнага цэха Аляксандар Канюк, які падкрэсьліў, што рэактар Астравецкай АЭС значна больш дасканалы чым, напрыклад, быў у Чарнобылі. Ён расказаў, на якім этапе знаходзіцца будаўніцтва АЭС.
А. Канюк: На першым блёку ўсё асноўнае абсталяваньне змантаванае і разьмешчанае на праектых месцах. Цяпер ідзе манціроўка дапаможных сыстэм і сыстэм бясьпекі. Напрыканцы году мы рыхтуемся да выкананьня праліўных пасьлямантажных ачыстак. Гэта адзін з асноўных этапаў завяршэньня мантажу. Пастаўка ядзернага паліва плянуецца дзесьці праз год. Агулам увод у эксплёатацыю першага энэргаблёку – гэта канец 2019 году. На пачатку года мы плянуем запуск.
Прадстаўнікі атамнай станцыя пераконвалі журналістаў, што будуючы АЭС краіна хоча ўнезалежніцца ад паставак расейскага газу, з якога вырабляецца больш за 90% беларускай энэргіі.
Астравецкая АЭС будзе каштаваць 11 мільярдаў даляраў. Яна запэўніць 40% неабходнай электраэнэргіі. У выніку выкарыстаньне газу зьменшыцца на 5 мільярдаў кубамэтраў у год.

Будова першага энэргетычнага блёку на Астравецкай АЭС завершана больш, чым на 50%. У сваю чаргу другі блёк гатовы ў 40%. Наколькі, паводле кіраўніцтва БелАЭС, атамная станцыя ў Астраўцы бясьпечная?

Журналісты вельмі рэдка маюць доступ да будаўнічай пляцоўкі Астравецкай АЭС. На днях было арганізаванае наведваньне будпляцоўкі для дзяржаўных і замежных СМІ, сярод якіх быў і карэспандэнт Польскага радыё. Звычайна мы пішам пра праблемныя моманты, зьвязаныя з беларускай атамнай станцыяй. Сёньня прапануем вашай увазе паглядзець на Астравецкую АЭС вачыма яе кіраўнікоў.

Дырэктар Міхаіл Філімонаў расказаў журналістам, што АЭС у пераважнай большасьці будуюць беларускія фірмы, але неабходныя матэрыялы амаль цалкам паходзяць з Расеі.

М. Філімонаў: Будаўніча-мантажныя паслугі на сёньняшні дзень на 72% выконваюцца сіламі беларускіх арганізацый. Калі казаць пра абсталяваньне, то беларускае складае 8%. Буйныя энэргетычныя прадпрыемствы знаходзяцца за межамі Беларусі.

Міхаіл Філімонаў адзначыў, што падрыхтоўка спэцыялістаў вялася ў Расеі, а нядаўна ў Менску адчынілася атамная спэцыяльнасьць.

М. Філімонаў: Існуе цэлая сыстэма адукацыі. Прынятая дзяржаўная праграма па абучэньні. Тэарэтычную падрыхтоўку мы праводзілі ў Обнінскім і Іванаўскім інстытутаў у Расеі. Цяпер у Тэхнічным унівэрсытэце адчынена спэцыяльнасьць «Атамная станцыя». Практычная падрыхтоўка, стажыроўкі праводзяцца на расейскіх станцыях, у прыватнасьці на Новаваронескай АЭС.

/

Галоўны інжынэр Беларускай АЭС Анатоль Бондар нагадаў журналістам асноўную характарыстыку Астравецкай АЭС і пераконваў, што гэта цалкам бясьпечная станцыя.

А. Бондар: Праект АЭС-2006 зьяўляецца вынікам эвалюцыйнага разьвіцьця самага распаўсюджанага тыпу рэактараў, якія сябе добра паказалі. Асноўнае тэхналягічнае абсталяваньне мае вялікі досьвед эксплёатацыі на расейскіх АЭС і за мяжой. Адметнай рысай нашага праекту зьяўляецца тое, што побач з традыцыйнымі прымененыя пасіўныя сыстэмы бясьпекі. Аналіз падзей на АЭС у Фукусіме паказаў, што нашы энэргаблёкі добра абароненыя ад падобных зьяў. Праведзеныя стрэс-тэсты паказалі, што ня трэба ніякай карэкціроўкі.

Разьвейваў сумневы пра магчымыя пагрозы таксама начальнік рэактарнага цэха Аляксандар Канюк, які падкрэсьліў, што рэактар Астравецкай АЭС значна больш дасканалы чым, напрыклад, быў у Чарнобылі. Ён расказаў, на якім этапе знаходзіцца будаўніцтва АЭС.

А. Канюк: На першым блёку ўсё асноўнае абсталяваньне змантаванае і разьмешчанае на праектых месцах. Цяпер ідзе манціроўка дапаможных сыстэм і сыстэм бясьпекі. Напрыканцы году мы рыхтуемся да выкананьня праліўных пасьлямантажных ачыстак. Гэта адзін з асноўных этапаў завяршэньня мантажу. Пастаўка ядзернага паліва плянуецца дзесьці праз год. Агулам увод у эксплёатацыю першага энэргаблёку – гэта канец 2019 году. На пачатку года мы плянуем запуск.

Прадстаўнікі атамнай станцыя пераконвалі журналістаў, што будуючы АЭС краіна хоча ўнезалежніцца ад паставак расейскага газу, з якога вырабляецца больш за 90% беларускай энэргіі.

Астравецкая АЭС будзе каштаваць 11 мільярдаў даляраў. Яна запэўніць 40% неабходнай электраэнэргіі. У выніку выкарыстаньне газу зьменшыцца на 5 мільярдаў кубамэтраў у год.

Поўная размова з кіраўніцтвам БелАЭС - у далучаным гукавым файле.

У. Пац/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт