Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню расейскага агента ўплыву выдалілі з Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2017 13:26
  • Ежы Таргальскі.mp3
"Такіх людзей у Польшчы шмат, але зь імі амаль немагчыма нічога зрабіць", – палітоляг Ежы Таргальскі.
Ежы ТаргальскіЕжы ТаргальскіAliaksandr Papko/radyjo.net

Напрыканцы мінулага тыдня паявілася інфармацыя аб выдаленьні з Польшчы расейскага агента ўплыву. Такіх асоб у Польшчы шмат, але з імі амаль немагчыма нічога зрабіць – пераконвае палітоляг Ежы Таргальскі, які быў госьцем Польскага радыё.
Напрыканцы мінулага тыдня паявілася інфармацыя аб затрыманьні расейскага агента ўплыву Дзьмітрыя Карнаухава. Афіцыйна расеец быў навукоўцам, працаваў на катэдры найноўшай гісторыі ў Гуманістычнай акадэміі ў Пултуску, займаўся польска-расейскімі стасункамі.
Паводле нашага госьця, кіраўніка Цэнтру дасьледаваньняў постсавецкай прасторы пры польскай Акадэміі вайсковых навук палітоляга Ежы Таргальскага, затрыманы расеец удзельнічаў у расейскай інфармацыйнай вайне супраць Польшчы.
Гэта першы выпадак ідэнтыфікацыі расейскага агента ўплыву на тэрыторыі Польшчы. На думку Ежы Таргальскага, сама ідэнтыфікацыя агентаў не зьяўляецца нічым надзвычайным, праблема – у іншым.
Е. Таргальскі: Я сам адразу магу ідэнтыфікаваць сотню агентаў уплыву. Праблема заключаецца ў іншым – з імі нічога нельга зрабіць. Яны маюць такія погляды: што Польшчу акупавала NATO, а лепш за ўсё, каб Польшча была саюзьнікам Расеі. Калі такім агентам зьяўляецца іншаземец, то, так як Карнаухава, яго можна выдаліць з краіны. А што зрабіць з польскімі грамадзянамі, якія робяць дакладна тое ж самае, што Карнаухаў? Зь імі нічога нельга зрабіць, бо яны перакананыя, што Польшча павінна быць дадаткам Расеі.
Выпадак Дзьмітрыя Карнаухава зьяўляецца выключным. Дагэтуль не здарылася, каб быў ідэнтыфікаваны агент уплываў, а яго дадзеныя паявіліся ў публічнай прасторы. Ежы Таргальскі адзначае, што такія рэчы не здараюцца, паколькі нельга камусьці даказаць, што ён распаўсюджвае пэўныя меркаваньні ў супрацы з нейкай выведкай.
Е. Таргальскі: На гэта трэба было б мець вельмі сур’ёзныя доказы. Гэта вельмі складана, паколькі такая асоба можа тлумачыць, што гэта яе погляды. А ў нас ёсьць свабода слова, свабода змаганьня супраць Польшчы ў СМІ. У гэтым выпадку ўпершыню інфармацыя стала публічнай, былі прадпрынятыя крокі толькі таму, што Карнаухава можна было звычайна выдаліць з Польшчы. У сваю чаргу ёсьць мноства асоб, якія распаўсюджваюць расейскую прапаганду, і з якімі нельга нічога зрабіць. Паняцьце «агент уплыву» не адпавядае клясычнаму паняцьцю «агента чужой выведкі».
Такую асобу нельга асудзіць, таму Дзьмітры Карнаухаў быў выдалены як пэрсона нон-грата.
Дзе яшчэ можна сустрэцца з расейкай актыўнасьцю, калі казаць пра СМІ ці навукоўцаў?
Е. Таргальскі: Перад усім гэта сфэра польска-ўкраінскіх стасункаў. Натуральным асяродзьдзем расейскай дывэрсійнай дзейнасьці зьяўляюцца жыхары памежных рэгіёнаў. Таксама NATO. NATO і Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта непасрэдныя цэлі, якія расейцы ці іх людзі непасрэдна атакуюць. Калі казаць пра тэрытарыяльную абарону, то расейцы атакуюць гэтую структуру ва ўсіх краінах Міжмор’я, дзе абарона пакліканая. Польшча не зьяўляецца выключэньнем.
На гэтым тыдні афіцыйна адчыняецца Экспэртны цэнтар контрвыведкі NATO. Адна з мэт цэнтра – гэта ўскладненьне дывэрсійнай расейскай дзейнасьці, якая тычыцца ня толькі СМІ – гаворыць Ежы Таргальскі.
Е. Таргальскі: Трэба памятаць, што калі казаць пра польска-ўкраінскія стасункі, то гэта ня толькі «атручваньне» СМІ. Гэта атручваньне польска-ўкраіснкіх стасункаў на месцы, то бок на Варміі і Мазурах, у Пшэмысьлі, паколькі там вельмі лёгка выклікаць непаразуменьні. Дастаткова крыху падбухторыць мясцовых жыхароў, асабліва маладых, якія не да канца разумеюць сытуацыю і думаюць, што робяць усё правільна. І гэтыя два месцы зьяўляюцца вельмі нэўралгічнымі кропкамі.
На Варміі і Мазурах жыве вялікая ўкраінская меншасьць, пераселеная туды ў рамках акцыі «Вісла». Паводле Ежы Таргальскага, там цяпер пануе напружаная сытуацыя, паміж палякамі і ўкраінцамі ўспыхвае шмат канфліктаў. «А над гэтым працуюць палітыкі», – дадае палітоляг.
Е. Таргальскі: Палітыкі па абодвух баках на гэтым будуюць сваю выбарчую базу. Калі будуецца атмасфэра пагрозы і нянавісьці, а потым палітык абвяшчае сябе адзіным выратавальнікам, то можа разьлічваць на галасы. Такія асобы ўжо ёсьць ва ўладзе. Цяпер справа ў памерах такой зьявы. Гэта першая справа. А другая, ці дзяржава будзе з гэтым нешта рабіць ці не. Пакуль я ня бачу супрацьдзеяньня.
Калі ўлады ня будуць прадпрымаць крокі, каб вырашыць гэтую сытуацыю, то, паводле нашага экспэрта, раней ці пазьней дойдзе да сутычак па абодвух баках мяжы.

Напрыканцы мінулага тыдня зьявілася інфармацыя аб выдаленьні з Польшчы расейскага агента ўплыву. Такіх людзей у Польшчы шмат, але зь імі амаль немагчыма нічога зрабіць – падкрэсьлівае палітоляг Ежы Таргальскі, які быў суразмоўцам Польскага радыё.

Напрыканцы мінулага тыдня зьявілася інфармацыя аб затрыманьні расейскага агента ўплыву Дзьмітрыя Карнаухава. Афіцыйна расеец быў навукоўцам, працаваў на катэдры найноўшай гісторыі ў Гуманітарнай акадэміі ў горадзе Пултуск, займаўся польска-расейскімі стасункамі.

Паводле нашага суразмоўца, кіраўніка Цэнтру дасьледаваньняў постсавецкай прасторы пры польскай Акадэміі вайсковых навук, палітоляга Ежы Таргальскага затрыманы расеец удзельнічаў у расейскай інфармацыйнай вайне супраць Польшчы.

Гэта першы выпадак выяўленьня расейскага агента ўплыву на тэрыторыі Польшчы. На думку Ежы Таргальскага, само выяўленьне агентаў не зьяўляецца нічым надзвычайным, праблема – у іншым.

Е. Таргальскі: Я сам адразу магу выявіць сотню агентаў уплыву. Праблема заключаецца ў іншым – зь імі нічога нельга зрабіць. Яны маюць такія погляды, што, маўляў, Польшчу акупавала NATO, а лепш за ўсё, каб Польшча была саюзьнікам Расеі. Калі такім агентам зьяўляецца іншаземец, то яго, так як Карнаухава, можна выдаліць з краіны. А што зрабіць з польскімі грамадзянамі, якія робяць дакладна тое ж самае, што Карнаухаў? Зь імі нічога нельга зрабіць, бо яны перакананыя, што Польшча павінна быць з Расеяй.

Выпадак Дзьмітрыя Карнаухава зьяўляецца выключным. Дагэтуль не здарылася, каб быў выяўлены агент уплыву, а яго дадзеныя зьявіліся ў грамадзкай прасторы. Ежы Таргальскі адзначае, што такія рэчы не здараюцца, паколькі цяжка даказаць, што нехта распаўсюджвае пэўныя меркаваньні ў супрацы зь нейкай выведкай.

Е. Таргальскі: На гэта трэба было б мець вельмі сур’ёзныя доказы. Гэта вельмі складана, паколькі такі чалавек можа тлумачыць, што гэта яго погляды. А ў нас ёсьць свабода слова. У гэтым выпадку ўпершыню інфармацыя стала публічнай, былі прадпрынятыя крокі толькі таму, што Карнаухава можна было звычайна выдаліць з Польшчы. У сваю чаргу ёсьць мноства людзей, якія распаўсюджваюць расейскую прапаганду й зь якімі нельга нічога зрабіць. Паняцьце «агент уплыву» не адпавядае клясычнаму паняцьцю «агент чужой выведкі».

Такога чалавека нельга судзіць, таму Дзьмітрый Карнаухаў быў выдалены з краіны.

Дзе яшчэ можна сустрэцца з расейскай актыўнасьцю, калі казаць пра СМІ ці навукоўцаў?

Е. Таргальскі: Перад усім гэта сфэра польска-ўкраінскіх стасункаў. Традыцыйным асяродзьдзем расейскай дывэрсійнай дзейнасьці зьяўляюцца жыхары памежных рэгіёнаў. Таксама NATO. NATO і Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта непасрэдныя цэлі, якія расейцы ці іх людзі атакуюць. Калі казаць пра тэрытарыяльную абарону, то расейцы атакуюць гэтую структуру ва ўсіх краінах, дзе абарона створаная. І Польшча не зьяўляецца выключэньнем.

На гэтым тыдні афіцыйна адчыняецца Экспэртны цэнтар контрвыведкі NATO. Адна з мэт цэнтру – гэта ўскладненьне дывэрсійнай расейскай дзейнасьці, якая тычыцца ня толькі СМІ, гаворыць Ежы Таргальскі.

Е. Таргальскі: Трэба памятаць, што калі казаць пра польска-ўкраінскія стасункі, то гэта ня толькі «атручваньне» СМІ. Гэта атручваньне польска-ўкраінскіх стасункаў на месцы, то бок на Варміі й Мазурах, у Пшэмысьлі, паколькі там вельмі лёгка выклікаць непаразуменьні. Дастаткова крыху падбухторыць мясцовых жыхароў, асабліва маладых, якія не да канца разумеюць сытуацыю і думаюць, што робяць усё правільна. І гэтыя два месцы зьяўляюцца вельмі нэўралгічнымі кропкамі. На Варміі й Мазурах жыве вялікая ўкраінская меншасьць, пераселеная туды ў рамках акцыі «Вісла».

Паводле Ежы Таргальскага, там цяпер пануе напружаная сытуацыя - паміж палякамі і ўкраінцамі ўспыхвае шмат канфліктаў. «А над гэтым працуюць палітыкі», – дадае палітоляг.

Е. Таргальскі: Палітыкі па абодвух баках на гэтым будуюць сваю выбарчую базу. Калі ствараецца атмасфэра пагрозы й нянавісьці, а потым палітык абвяшчае сябе адзіным выратавальнікам, то можа разьлічваць на галасы. Такія людзі ўжо ёсьць ва ўладзе. Цяпер - справа ў памерах гэтай зьявы. Гэта першая справа. А другая - ці дзяржава будзе з гэтым нешта рабіць ці не! Пакуль што я ня бачу супрацьдзеяньня.

Калі ўлады ня будуць прадпрымаць крокі, каб вырашыць гэтую сытуацыю, то, паводле нашага экспэрта, раней ці пазьней дойдзе да сутыкненьняў па абодвух баках мяжы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт