Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Варшава хоча саюзу зь Кіевам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2017 12:56
Кіраўнік МЗС Польшчы: Варшава хоча дзяліцца зь Кіевам посьпехамі ды выгадамі, але й адказнасьцю.
PAP/EPA/JULIEN WARNAND

„Польскі ўрад дзейнічае ў моцным перакананьні, што для бясьпекі эўрапейскага кантынэнта неабходная палітычная й эканамічная стабільнасьць Украіны”, - заявіў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.

Паводле палітыка, партнэрства з Украінай застаецца ключавой задачай зьнешняй палітыкі Польшчы, і таму не павінен зьдзіўляць інтэнсіўны й канкрэтны характар польска-ўкраінскіх адносін.

„Польшча была й застаецца ў ліку тых краін, якія лічаць, што міжнародная супольнасьць абавязаная супрацьстаяць узброенаму парушэньню міжнароднага парадку, незалежна ад балючых коштаў такой пазыцыі, якія закранаюць, у тым ліку нашых прадпрымальнікаў”, - заявіў міністар.

Ён дадаў, што „сур'ёзныя наступствы расейскай агрэсіі на Ўкраіну пацьвярджаюць неабходнасьць умацаваньня ня толькі ўласнай бясьпекі як члена NATO, але й пастаяннай абароны права Ўкраіны на свабодны выбар шляху разьвіцьця й заключэньня міжнародных саюзаў”.

Міністар нагадаў, што на працягу многіх гадоў Польшча аказвае Кіеву рэальную падтрымку. „У 2016 годзе мы вылучылі на гэтую мэту каля 95 мільёнаў злотых (больш за 22 мільёны 458 тысяч эўра)”, - нагадаў Вашчыкоўскі.

Польскі ўрад ужо раней прыняў рашэньне аб аблягчэньні для ўкраінскіх грамадзянаў прынцыпаў пасяленьня, вучобы й працы ў Польшчы. „У 2016 годзе ўкраінцы, якія працуюць у Польшчы, перавялі сваім сем’ям на радзіму амаль 8 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 891 мільёнаў эўра )”, - падкрэсьліў кіраўнік польскага МЗС.

Паводле яго, у польска-ўкраінскіх адносінах ёсьць таксама тэмы, якія неабходна абмеркаваць. Апрача гістарычных пытаньняў узьнікаюць новыя, напрыклад, забарона на ўезд польскіх грамадзкіх актывістаў ва Ўкраіну ці недастатковая ахова польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.

„Варшава глядзіць на Кіеў як на партнэра, зь якім хоча дзяліцца посьпехамі ды выгадамі, але й адказнасьцю. Толькі такое раўнапраўнае партнэрства стварае праўдзівы саюз”, - дадаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт