Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прэзэнтавалі відэа-кліп гурту Rel1kt «Пра чорныя вочы»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2017 13:56
  • Пра чорныя вочы.mp3
Кліп зьняты на песьню, якая напісаная на падставе тэксту апавяданьня рэпрэсаванага ў 1937 годзе Міхася Зарэцкага.
Фота: Саюз беларускіх пісьменьнікаў

У мінулую пятніцу ў Менску быў прэзэнтаваны відэа-кліп world-rock гурту Rel1kt «Пра чорныя вочы». Кліп зьняты на песьню, якая напісаная на падставе тэксту апавяданьня рэпрэсаванага ў 1937 годзе Міхася Зарэцкага. У кліпе можна пабачыць архіўныя здымкі пісьменьніка. Самая песьня ўзьнікла ў рамках праекту «(Не)расстраляная паэзія».

Канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не)расстраляная паэзія», дзе разам з Рэліктам выступяць, між іншым, гурты Vuraj, TonqiXod, Dzieciuki, Akute, Naka ды Vinsent, Зьміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракельян і Лявон Вольскі, адбудзецца 29 кастрычніка ў менскім клюбе «Брюгге».

У далучаным гукавым файле размова з лідарам гурту Rel1kt, бубначом Аляксандрам Дземідзенкам.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт