Logo Polskiego Radia
Print

Дактарам зь Беларусі прасьцей будзе працаўладкавацца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.10.2017 17:15
Лекар зможа працаваць у акрэсьленым месцы, у акрэсьленых рамках.
photo: Pixabay.com/Darko Stojanovic/CC0 Creative Commons

У Польшчы пратэстуюць маладыя лекары, патрабуючы павышэньня заробкаў і павелічэньня сродкаў на сыстэму аховы здароўя. Гэтую тэму закранае выданьне «Dziennik Gazeta Prawna». Міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл кажа, што ўлады прынялі рашэньне пра павялічэньне выдаткаў на гэтую галіну, але пры нагодзе вырашана, што жыхары Польшчы не атрымаюць гарантыі бясплатнага лячэньня. На такі кампраміс прыйшлося пайсьці міністру, каб атрымаць больш грошай на ахову здароўя. Супраць цалкам бясплатнага доступу да лячэньня былі між іншым Генэральная пракуратура і міністар працы. Яны баяліся, што гарантыя бясплатнай апекі магла б адбіць ахову плаціць мэдычныя ўзносы. Выдаткі на сыстэму аховы здароўя павінны вырасьці да 6% ВУП да 2025 году.

Міністар Радзівіл разважае таксама пра падрыхтоўку адпаведных законаў, якія спросьцяць шлях працаўладкаваньня ў Польшчы лекараў з-за мяжы, звонку Эўрапейскага Зьвязу. Такі замежны лекар зможа ў Польшчы займацца лячэньнем, але гэта не адразу будзе поўнае права. Доктар зможа працаваць у акрэсьленым месцы, у акрэсьленых рамках. Падобнае права існуе ў некаторых краінах ЭЗ. У Польшчы гэтай магчымасьцю скарыстаюцца галоўным чынам лекары з Украіны ды Беларусі, а таксама з іншых дзяржаў былога Савецкага Саюзу. Польшчы патрэбныя дактары, але яны павінны быць высокаадукаваныя і адпаведна падрыхтаваныя, таму працэдура настрыфікацыі дыплёмаў захаваецца.

Магчыма, новаўвядзеньні выклікаюць боязі ва Ўкраіне ці Беларусі, што шмат лекараў зьедзе на захад. Канстанты Радзівіл супакойвае, што польская дзяржава вельмі сур’ёзна падыходзіць да распараджэньня Сусьветнай арганізацыі здароўя, у якім ідзе гаворка пра этыку працаўладкаваньня мэдычнага пэрсаналу з іншых дзяржаў. Тым ня менш, гэты рынак застаецца адкрытым.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт