Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў закранае тэма савецкіх рэпрэсій

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.10.2017 15:20
  • тэма рэпрэсій.MP3
Тэмай савецкіх рэпрэсій пачынае цікавіцца моладзь, нягледзячы на палітыку замоўчваньня ўладаў.
Foto: Ольга Витебская/Витебский Курьер/vkurier.by/

У суседніх зь Беларусьсю краінах: Лутеве, Польшчы, Украіне, ня першы год вядзецца праца па адкрыцьці архіваў былых спэцслужб камуністычных рэжымаў. Гэта дазваляе ня раз перагледзець погляд на найноўшую гісторыю гэтых краін.

Беларусь застаецца адзінай у рэгіёне краінай, дзе захоўваецца зусім іншы падыход. Архівы КДБ застаюцца закрытымі, улады замоўчваюць тэму савецкіх рэпрэсій, прасоўваючы падыход, што ў Савецкім Саюзе ўсё было добра.

Здавалася б у такіх умовах, тэма рэпрэсій павінна зьнікнуць з грамадзкай сьвядомасьці. Гэтага не адбываецца. Тэмай рэпрэсій пачынае цікавіцца моладзь.

Так моладзь была актыўнай падчас сёлетняй абароны ўрочышча Курапаты, удзельнічае ў адкрыцьці месца масавых расстрэлаў пад Віцебскам. Таксама ёсьць прыклады моладзевай актыўнасьці па ўшанаваньні памяці рэпрэсаваных у Воршы.

Пра гэта мы размаўляем з аршанскім грамадзкім актывістам, рэдактарам парталу Orsha.eu Ігарам Казьмерчыкам.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт