Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь закрывае архівы НКВД да канца стагодзьдзя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.10.2017 17:52
  • Беларусь закрывае архівы.mp3
Гісторык Зьміцер Дрозд: Гэта немаральна й незаконна.
Апэратыўны загад НКВД №  00485 ад 11 жніўня 1938 году, які пачаў хвалю рэпрэсіяў супраць палякаў у СССР. Апэратыўны загад НКВД № 00485 ад 11 жніўня 1938 году, які пачаў хвалю рэпрэсіяў супраць палякаў у СССР. Wikimedia Commons/scanned by Tomasz Sommer/Public domain

Фатограф, архівіст ды былы палітычны вязень апошнія гады прысьвяціў сябе змаганьню за адкрыцьцё праўды пра савецкія рэпрэсіі ў Беларусі.

Падчас нядаўняга Беларускага праваабарончага форума ў Вільні спэцыялісты казалі, што закрыцьцё архіваў НКВД – гэта замоўчваньне трагедый тысяч людзей і беспакаранасьць катаў ды іх нашчадкаў. Гэта адна з прычын, чаму па сёньняшні дзень у Беларусі працягваюць парушацца элемэнтарныя правы чалавека й чаму пануе аўтарытарны рэжым.

Наш суразмоўца ведае тэму рэпрэсій асабіста. За ўдзел у Плошчы-2010 Зьміцер Дрозд быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня, якое адбываў у бабруйскай калёніі. Яшчэ раней ягоная сям’я стала ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Рэабілітаваць блізкіх удалося ў 2000-х гадах.

Менавіта таму тэма савецкіх рэпрэсій ды адкрыцьцё праўды пра яе й стала асноўнай тэмай нашай размовы зь беларускіх гісторыкам Зьміцерам Драздом. Зь ім размаўляе Юрась Ліхтаровіч.

слухайце размову ў гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт