Logo Polskiego Radia
Print

Мы прывыклі да гнілізны, якая ахапіла Ўсходнюю Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.10.2017 13:53
«Зона антытэрарыстычнай апэрацыі», быццам бы вайны няма.
Foto: pl.wikipedia.org/CC

На сайце «Niezalezna.pl» разважаньні Давіда Вільдштэйна (Dawid Wildstein) пра Ўсходнюю Ўкраіну, адкуль ён нядаўна вярнуўся. Мясцовы фронт бывае нават арыгінальным чынам прыгожы: пустыя дзікія палі, далёкая хваля краявіду, закінуты ўкраінскі чарназём. Усё тоне ў карычневым або іржавым колеры. Бадзяюцца бяздомныя жывёлы, сабакі, каты, якія шукаюць цяпла ў акопах. А ў ваенных акопах сапраўдная шматкультурнасьць: сустрэнеш і татарына, і таджыка, і габрэя...

На фронце адносны спакой, кожны дзень гіне няшмат людзей, некалькі чалавек. Квітнее кантрабанда. Усе прывыклі, ня толькі ў Эўропе, таксама і ў самой Украіне. Быццам бы вайны няма. Нават назоў маскіруе сытуацыю. «Зона антытэрарыстычнай апэрацыі», а не вайна. Быццам бы Ўкраіна змагаецца зь нейкай дзіўнай структурай накшталт Аль-Каіды, а не арганізаваным, узброеным нападзеньнем дыктатара Расеі, Пуціна. Усе робяць уражаньне, быццам бы прыкідваюцца або ня ведаюць. Быццам бы няма дзесяткаў тысяч ахвяр, зьнішчаных сем’яў, якія плачуць па сваіх блізкіх, прапалых, выкрадзеных, катаваных. Быццам бы Расея ды яе імпэрскае шаленства перасталі быць пагрозай. Толькі нямногія, адважныя і трывалыя нагадваюць аб тым, што сапраўды адбываецца. Яны або дапамагаюць жаўнерам, або самі месяцамі сядзяць у акопах. Аднак большасьць выбірае спакой. Ня толькі ва Ўкраіне, таксама па ўсёй Эўропе.

Мы прывыклі да гэтай гнілізны, не жадаем пра яе думаць, у канцы канцоў навокал цішыня, навошта нешта мяняць. А зло пакрысе вяртаецца.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт