Logo Polskiego Radia
Print

Кыргызстан пагражае выхадам з ЭўрАЭЗС

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.10.2017 15:20
  • Кыргызстан пагражае.mp3
Падчас нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў у Кыргызстане меў месца дыпляматычны скандал.
Foto: www.evrazes.com/

Суседні Казахстан афіцыйны падтрымаў кандыдата ад апазыцыі на выбарах, а не стаўленьніка адыходзячага прэзыдэнта Алмазбека Атамбаева. Пасьля выбараў скандал пачаў набіраць абароты. У Бішкеку заявілі, што гатовыя выйсьці з Эўразійскага эканамічнага Зьвязу.

15 кастрычніка ў Кыргызстане адбыліся прэзыдэнцкія выбары. НА іх перамог Сааранбай Жээнбэкаў, стаўленік мінулага прэзыдэнта Атамбаева. Пасьля завяршэньня выбараў былы прэзыдэнт пачаў адкрыта крытыкаваць Астану. Атамбаеў абвінаваціў казахскі бок ва ўмяшальніцтве ў хаду прэзыдэнцкіх выбараў, раскрытыкаваў Назарбаева за тое, той 27 год ля ўлады, а таксама дэнансаваў пагадненьне з Астаной на ўпарадкаваньне мяжы ды адмовіўся ад 100 мільёнаў даляраў, што Казахстан выдзеліў на гэта.

У адказ казахі фактычна зачынілі мяжу паміж двума краінамі й замест свабоднага гандлю цяпер людзі ды тавары суткамі прастойваюць ня мяжы. Астана заявіла, што перакрывае кантрабанду з Кыргызстана, якая па ацэнках казахскіх палітыкаў складае больш за 3 мільярды даляраў. У адказ на гэты Бішкек заявіў, што гатоў выйсьці з ЭўразЭс, які нічым не спрыяе эканамічнаму разьвіцьцю.

Дыпляматычны скандал разросься да памераў эканамічнага канфлікту паміж суседзямі. Калі да гэтага дадаць супярэчнасьці паміж Масквой ды Менскам, ці гэта сьведчыць пра крызыс Эўразійскай інтэграцыі? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт