Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін – чалавек, багаты да непрыстойнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.11.2017 14:01
Журналісцкае сьледзтва: маёмасьць расейскага прэзыдэнта складае па меншай меры 24 мільярдаў даляраў.
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пуцін – чалавек, багаты да непрыстойнасьці
Журналісцкае сьледзтва: маёмасьць расейскага прэзыдэнта складае па меншай меры 24 мільярдаў даляраў.
Афіцыйна Ўладзімір Пуцін атрымлівае сьціплую чыноўніцкую зарплату. Аднак у выніку шматмесячнага сьледзтва расейскіх журналістаў і актывістаў удалося давесьці, што маёмасьць расейскага прэзыдэнта складае па меншай меры 24 мільярды даляраў. Грошы застаюцца пад “апекай” малавядомых расейцам блізкіх сяброў Пуціна, паведамляе „Newsweek”.
Вынікам шматмесячнай працы сьледчых журналістаў „Новай газэты” й Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі й арганізаванай злачыннасьці зьяўляецца мапа карупцыйных сувязяў Уладзіміра Пуціна. Важна адзначыць, што мапа не бярэ пад увагу яго адносінаў зь вядомымі алігархамі й палітыкамі, а таксама людзьмі, у дачыненьні да якіх не ўдалося знайсьці дастатковых доказаў.
Пра багацьце Пуціна гаворыцца ўжо даўно, але нікому да гэтага часу не ўдалося нічога даказаць, паколькі прэзыдэнт не прызнаецца да сваёй уласнасьці й не пераводзіць сваіх сродкаў у афшоры.
Пры дапамозе верных сяброў ён вядзе бізнэс і ўкладвае грошы ў актывы карпарацый.
Самае цікавае, што ўсе кампаніі, зьвязаныя з прэзыдэнтам, прыбытковыя.
Журналісцкае сьледзтва даказала, што Пуцін карыстаецца дапамогай невялікай групы публічна невядомых сваякоў і сяброў яшчэ са школьных часоў. Яны не зьяўляюцца бізнэсмэнамі - часам нават ня маюць паняцьця, якое багацьце афіцыйна зарэгістраванае на іх прозьвішча.
Паводле журналістаў, бізнэс прэзыдэнта зьвязаны перш за ўсё з дзяржаўнымі кампаніямі па здабычы нафты й газу.
Прыкладам зьяўляецца Міхаіл Шаломаў - сын стрыечнага брата Пуціна, які працуе на дзяржаўнай суднаверфі й зарабляе менш чым 10 тысяч даляраў. Аднак паводле вынікаў сьледзтва згаданы чалавек зьяўляецца ўласьнікам маёмасьці, кошт якой складае каля 600 млн даляраў.
Паводле дакумэнтаў Міхаіл Шаломаў – уладальнік кампаніі „Акцэпт”. У 2004 годзе кампанія стала ўласьнікам 9,4% акцый Банку Расеі, які вядомы тым, што гэта прыватны банк блізкіх сяброў Пуціна.
Але самае цікавае ва ўсёй гісторыі тое, што Шаломаў нават ня ведае падрабязнасьцяў, зьвязаных з уласнай кампаніяй, паведамляе „Newsweek”.
newsweek.pl/аз

Афіцыйна Ўладзімір Пуцін атрымлівае сьціплую чыноўніцкую зарплату. Аднак у выніку шматмесячнага сьледзтва расейскіх журналістаў і актывістаў удалося давесьці, што маёмасьць расейскага прэзыдэнта складае па меншай меры 24 мільярды даляраў. Грошы застаюцца пад „апекай” малавядомых расейцам блізкіх сяброў Пуціна, паведамляе „Newsweek”.

Вынікам шматмесячнай працы сьледчых журналістаў „Новай газэты” й Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі й арганізаванай злачыннасьці зьяўляецца мапа карупцыйных сувязяў Уладзіміра Пуціна. Важна адзначыць, што мапа не бярэ пад увагу яго адносінаў зь вядомымі алігархамі й палітыкамі, а таксама людзьмі, у дачыненьні да якіх не ўдалося знайсьці дастатковых доказаў.

Пра багацьце Пуціна гаворыцца ўжо даўно, але нікому да гэтага часу не ўдалося нічога даказаць, паколькі прэзыдэнт не прызнаецца да сваёй уласнасьці й не пераводзіць сваіх сродкаў у афшоры.

Пры дапамозе верных сяброў ён вядзе бізнэс і ўкладвае грошы ў актывы карпарацый.Самае цікавае, што ўсе кампаніі, зьвязаныя з прэзыдэнтам, прыбытковыя.

Журналісцкае сьледзтва даказала, што Пуцін карыстаецца дапамогай невялікай групы публічна невядомых сваякоў і сяброў яшчэ са школьных часоў. Яны не зьяўляюцца бізнэсмэнамі - часам нават ня маюць паняцьця, якое багацьце афіцыйна зарэгістраванае на іх прозьвішча.

Паводле журналістаў, бізнэс прэзыдэнта зьвязаны перш за ўсё з дзяржаўнымі кампаніямі па здабычы нафты й газу.

Прыкладам зьяўляецца Міхаіл Шаломаў - сын стрыечнага брата Пуціна, які працуе на дзяржаўнай суднаверфі й зарабляе менш чым 10 тысяч даляраў. Аднак паводле вынікаў сьледзтва згаданы чалавек зьяўляецца ўласьнікам маёмасьці, кошт якой складае каля 600 млн даляраў.

Паводле дакумэнтаў Міхаіл Шаломаў – уладальнік кампаніі „Акцэпт”. У 2004 годзе кампанія стала ўласьнікам 9,4% акцый Банку Расеі, які вядомы тым, што гэта прыватны банк блізкіх сяброў Пуціна.

Але самае цікавае ва ўсёй гісторыі тое, што Шаломаў нават ня ведае падрабязнасьцяў, зьвязаных з уласнай кампаніяй, паведамляе „Newsweek”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт